Лука Бадоер: “Каманда наладжваецца на дубль у Бразіліі”На тэстах у Херасе тэст-пілот Ferrari Лука Бадоер даў кароткае інтэрвію, у якім заявіў журналістам, што каманда зробіць усё, каб заваяваць у Бразіліі дубль. Праграма тэстаў не пакідае сумненьняў, у Ferrari гатовыя і будуць рызыкаваць… Лука Бадоер: “Каманда наладжваецца на дубль у Бразіліі, машына вельмі канкурэнтаздольная і такі вынік цалкам верагодны, але мы не можам гаварыць за супернікаў, кожная з каманд марыць дабіцца посьпеху. Міхаэль не дае каментароў проста таму, што засяроджаны на працы, яго праграма на гэтым тыдні прысьвечаная Гран Пры Бразіліі — гума, матор, налады шасі, я абсалютна ўпэўнены ў тым, што ён думае толькі аб перамозе”. 12.10.2006 ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |