Райканен спадзяецца здабыць для McLaren перамогу на разьвітаньне (upd.)Гонка ў Бразіліі стане апошняй для Кімі Райканена ў складзе McLaren. У наступным сезоне фін будзе выступаць за Ferrari. Кімі Райканен: “Канешне, я з сумам пакідаю каманду. У нас было мноства прыемных момантаў і хацелася б растацца на пераможнай ноце. Гэта будзе цяжка, але мы зробім усё магчымае, каб выйграць гонку. Гонкі ў Бразіліі ў мяне заўсёды атрымоўваліся вясёлымі, мабыць такі характар бразільскай трасы. Тут дзіўная атмасфера, неверагодныя заўзятары, спадзяюся, яны застануцца задаволеныя фіналам сезону. У Сан Паўла можна абганяць, ёсьць мноства зручных паваротаў, але прасьцей усяго дужацца за пазіцыю ў першым. Для добрага выніку на крузе трэба знайсьці эфектыўныя налады, якія забяспечваюць добрае счапленьне з асфальтам, але нічога надзвычайнага, хіба што безьліч выбоін і гонка супраць гадзіннікавай стрэлкі”. 13.10.2006 ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |