Рубенс Барыкела: “Я заўсёды марыў перамагчы ў Інтэрлагасе”

Рубенс Барыкела:

Рубенс Барыкела: “Хатняя гонка — гэта заўсёды нешта асаблівае, я нарадзіўся недалёка ад Інтэрлагаса і ўсё дзяцінства марыў выступіць на гэтай трасе. Я памятаю першую гонку Формулы 1, якую ўбачыў жыўцом — 1980 год, Рэне Арну абыграў Эліё дэ Анджэліса, пэўна менавіта тады мне захацелася аднойчы выйграць гэты Гран Пры. Нажаль, дагэтуль я не перамагаў дома, у 2003 шанец быў, але памяшалі праблемы з палівам.

Траса патрабавальная да фізічнай формы гоншчыкаў і вельмі выбоістая, некаторыя лічаць яе простай, але гэта не зусім так — пры наладзе машыны трэба знайсьці кампраміс паміж хуткасьцю ў хуткіх і кіравальнасьцю ў павольных паваротах, прычым кампраміс у бок прыжымнай сілы прыводзіць да імгненнага пройгрышу на прамой і страце пазіцыі.

Гонка ў родным горадзе — гэта сапраўды выдатна, побач мая сям`я, уначы я сплю ва ўласным ложку, але мне гэты ўік-энд заўсёды падаваўся занадта кароткім — разнастайных мерапрыемстваў так шмат, што вольнага часу проста не бывае”.

14.10.2006   ▪ lodar


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь