Гэмільтан рады, што не паехаў у БразіліюПэдра дэ ля Роса выступіць у Бразіліі на заключным этапе сезону. Існавала верагоднасьць, што ў McLaren дадуць магчымасьць паспрабаваць свае сілы Люісу Гэмільтану, аднак маладому пілоту прыйдзецца пачакаць, як мінімум, да наступнага сезону. Люіс Гэмільтан: “Калі чэсна, чатырох дзён тэстаў нядосыць, каб быць гатовым да барацьбы з Фернанда Алёнса, Міхаэлем Шумахерам і Кімі Райканенам. Формула-1 з`яўляецца вяршыняй аўтаспорту, і неабходны час для падрыхтоўкі. Акрамя таго, ўік-энд абяцае стаць дажджлівым, а я яшчэ ні разу не пілатаваў балід Формулы-1 на мокрай трасе. За час зімовых тэстаў я пастараюся як мага больш накатаць кіламетраў. Я павінен больш пазнаць аб працы машыны і каманды. Рон Дэніс і Марцін Ўітмарш давяраюць мне, а я веру ў іх і ў McLaren-Mercedes”. 16.10.2006 ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |