ING - тытульны спонсар RenaultСёньня раніцай, на прэс-канферэнцыі з удзелам кіраўніцтва Renault F1 і кампаніі ING бакі пацьвердзілі падпісаньне трохгадовага кантракту. Галандскі банк ING зьменіць Mild Seven на пасту тытульнага спонсара каманды, якая ў наступным годзе будзе звацца ING Renault F1 Team. Супрацоўніцтва з Japan Tobacco пацягвалася 13 гадоў, кантракт з ING пакуль трохгадовы, але бакі разьлічваюць на працяглае супрацоўніцтва. Ален Дасас, прэзыдэнт Renault F1: “Мы рады прывітаць ING у якасьці тытульнага каманды. Гэты кантракт важны для стабільнасьці і прагрэсу каманды, упэўнены, гэтае супрацоўніцтва будзе ўзаемавыгадным”. Флавіё Брыяторэ, кіраўнік каманды: “Мы жадаем падзякаваць Mild Seven за трынаццацігадовую падтрымку, іх лаяльнасьць і гнуткасьць можа служыць прыкладам карпаратыўнага супрацоўніцтва ў Формуле 1. Яны прыйшлі ў чэмпіянат, як пераможцы, стаўшы тытульным спонсарам Benetton у сезонах 1994 і 1995 гадоў, калі каманда выйграла чэмпіянат. Летась, з тытулам Mild Seven, мы атрымалі падвойную перамогу і зробім усё, каб выйграць у 2006-м, гэтымсамым падвесьці вынік шматгадовай сумеснай працы. Новым тытульным спонсарам стане кампанія ING, мы вітаем новага партнёра каманды і Формулы 1. У Renault і ING агульныя мэты, мы імкнемся падвысіць пазнавальнасьць брэнда на вельмі канкурэнтаздольным рынку і нацэленыя на шматгадовае супрацоўніцтва”.
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |