Феліпэ Маса: “Я буду шчасьлівы дапамагчы Міхаэлю”Феліпэ Маса: “Дабіцца посьпеху ў хатнім Гран Пры — мара любога бразільца. Ціск з боку заўзятараў і прэсы вельмі вялікі, але я ў стане з гэтым зладзіцца. Галоўнае — у гэты ўік-энд я ўпершыню выйду на трасу ў Інтэрлагасе за рулём машыны, здольнай перамагаць. Быўшы дзіцем я бачыў, як на гэтай трасе выступалі Нэльсан Піке і Айртан Сена, тады мне падавалася, што мара спраўдзілася — я ж убачыў сваіх куміраў, але ў бліжэйшую нядзелю я стартую ў гонцы на лепшай машыне чэмпіянату, хіба тады можна было аб гэтым марыць? Мая перамога, улічваючы сітуацыю ў чэмпіянаце, пазбавіць Міхаэля нават матэматычных шанцаў на тытул, але, калі гэта будзе неабходна, я саступлю і не бачу ў гэтым ніякіх праблем. Я буду шчаслівы яму дапамагчы!” 17.10.2006 ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |