Берні Эклстоўн ацэньвае перспектывы каманд у 2007-мУ інтэрв`ю для лонданскай The Times Берні Эклстоўн каментаваў перспектывы Джэнсана Батана, сыход Міхаэля Шумахера і распавёў аб сваіх поглядах на наступны сезон… У інтэрв`ю для лонданскай The Times Берні Эклстоўн каментаваў перспектывы Джэнсана Батана, сыход Міхаэля Шумахера і распавёў аб сваіх поглядах на наступны сезон… Берні Эклстоўн: “Магчыма Джэнсан лепшага меркавання аб сваёй машыне, чым яна заслугоўвае, але ён пасталеў, набраўся досведу і цалкам можа стаць супэрзоркай. Праблема толькі ў тым, што Міхаэль Шумахер шмат аддаў, каб дасягнуць таго, чаго ён дасягнуў, і я не ўпэўнены, што Джэнсан гатовы да такіх ахвяр. Джэнс нагадвае мне гоншчыкаў ранейшых часоў, накшталт Грэма Хіла, але акрамя таленту патрэбна поўная самааддача, самаадрачэньне, калі жадаеце. З іншага боку, калі хтосьці і можа дапамагчы Honda, то гэта Батан — ён павінен зрабіць усё, каб атрымаць ад каманды канкурэнтаздольную машыну. Што датычыцца Міхаэля, мне б хацелася, каб ён не забываў, што Формула 1 зрабіла для яго і паспрабаваў адплаціць тым жа. Без яго і Роса Браўна Ferrari будзе іншай камандай, я не ўпэўнены, што хтосьці іншы зможа гэтак жа павесьці за сабою, як гэта зрабіў Міхаэль і яго рэкорды застануцца надоўга. У бліжэйшы ўік-энд скончыцца вялікі разьдзел у гісторыі Формулы 1, але хутка ў чэмпіянат прыйдуць маладыя таленты, якія захочуць даказаць сваё права на месца пад сонцам. Хто пераможа ў Бразіліі? Верагодна, Міхаэль, але Фернанда зрабіў досыць, каб выйграць тытул”. Берні распавёў аб сваім поглядзе на каманды ў сезоне 2007 года: FERRARI “Я ужо гаварыў, без Міхаэля і Роса Браўна гэта будзе зусім іншая каманда. Калі Райканен зможа ўзяць ініцыятыву ў свае рукі, то ўсё атрымаецца, калі не — італьянская прэса не пакіне камня на камяні…” RENAULT “Гэты сезон Фізікела правёў у цені Алёнса, у 2007-м ён павінен стаць першым нумарам, але па характары Фізі — выканаўца, таму каманда будзе высоўваць Хэйкі Кавалайнена. Шанцаў на трэці запар тытул ня так шмат…” McLAREN MERCEDES “Атрымаўшы Алёнса яны цалкам могуць разьлічваць на тытул, але пакуль незразумела, як Фернанда спрацуецца з камандай, ці падыдзе яму гэтая атмасфера. Калі б я прымаў рашэньне, то другім пілотам узяў бы Хэмільтана…” HONDA “У каманды ёсьць усе кампаненты посьпеху, яны даўно ў гонках і ведаюць, што трэба для перамогі. Сёлета Honda больш займалася палітыкай, чым спортам, у наступным усё павінна зьмяніцца…” BMW SAUBER “У BMW ёсьць патэнцыял і два хуткіх маладых пілота — Кубіца і Ветэль, другому ня варта заседжвацца ў запасе…” TOYOTA “Гэтая каманда павінна зрабіць вялікі, вельмі вялікі крок наперад у наступным сезоне. У іх ёсьць усё, што неабходна, але трэба дакладна расставіць акцэнты…” 18.10.2006 ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |