British American Tobacco разьвітваецца з Формулай 1Тытунёвая кампанія British American Tobacco пакідае Формулу 1. BAT прыйшла ў аўтаспорт у пачатку 60-х гадоў, а ў 1997-м стала ўладальнікам уласнай каманды — British American Racing (BAR), кантрольны пакет акцый якой (55%) летась перайшлі да Honda. У 2001-м кампанія BAT падпісала маркетынгавую дамову, паводле якой павінна пакінуць Формулу 1. Апошнія восем гадоў British American Tobacco прасоўвала ў чэмпіянаце дзве сваіх гандлёвых маркі — 555 і Lucky Strike. Джымі Рэмбіжэўскі, дырэктар BAT па маркетынгу: “Мы ганарымся спартовымі дасягненьнямі каманды і жадаем ім посьпеху ў будучыні, але наш час скончылася. У сваёй маркетынгавай палітыцы мы імкнуліся да ахопу сталай аўдыторыі, і Формула 1 адказвала гэтым патрабаваньням, але грамадская думка і шматлікія нашы акцыянеры лічаць, што тытунёвая рэклама і Формула 1 несумяшчальныя. Мы прыслухаліся да іх меркаваньня і вырашылі пакінуць чэмпіянат”. 19.10.2006 ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |