Міхаэль Шумахер: “На трасе я не думаю, што гэты Гран Пры - апошні”Міхаэль Шумахер: “Я выдатна разумею, што гэты Гран Пры — апошні, але ледзь сеўшы за руль перастаю гэта адчуваць — такая ж праца, як заўсёды. У Бразілію прыехала мая сям`я, мае блізкія сябры, я шчаслівы. І дзякуй BMW Sauber, за добры жэст! Судзячы па пятніцы, усё складваецца нармалёва, машына і гума ў парадку, сёньня мы зрабілі ўсё, што планавалі, заўтра працягнем. Барацьба абяцае быць шчыльнай, але гэта нічога не мяняе, наша мэта — дубль, гэта ўсе, што мы можам зрабіць для Кубка Канструктараў”. Увечар у пятніцу прайшоў традыцыйны брыфінг пілотаў, у канцы якога Чарлі Ўайтынг, дырэктар гонкі нагадаў, што гэты Гран Пры апошні для Міхаэля. Пасьля апладысментаў былі запланаваныя віншаваньні, але Шумі, спрабуючы ўтрымаць эмоцыі пад кантролем, адмовіўся іх слухаць, уторкнуў у вушы iPod і пакінуў брыфінг. 21.10.2006 ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |