Аварыя на першым коле паставіла кропку ў гісторыі CosworthКропку ў гісторыі Cosworth паставіла сутыкненьне двух гоншчыкаў Williams на першым коле Гран Пры Бразіліі… Крыс Жыльберт, Cosworth: “Мы некалькі інакш уяўлялі сабе апошнюю гонку ў Формуле 1, але нажаль — усё скончылася на першым коле. Упэўнены, калі б не гэтая аварыя, гоншчыкі былі б канкурэнтаздольныя, абодва матора былі здольныя раскручвацца да 20 тысяч абарачэньняў на ўсёй дыстанцыі гонкі. Сёньня — неверагодна смутны дзень для ўсіх, хто ўдзельнічаў у працы над маторам Cosworth, магутным, надзейным і пасьпяховым. У апошнія дні мы чулі нямала цёплых слоў, спадзяюся аднойчы Cosworth вернецца ў Формулу 1, нам па праве належыць месца ў гэтым чэмпіянаце”. 22.10.2006 ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |