Super Aguri – найлепшая гонка сезонуУпершыню ў гэтым сезоне пілот Super Aguri апынуўся блізка ад пойнтавай зоны. Такума Сато правёў выдатную гонку і фінішаваў 10-м, паказаўшы 9-ы час кола. Такума Сато: “Неверагодны для нас вынік! Пасьля посьпеху ў Японіі мы не спадзяваліся на большае, але гонка ў Бразіліі атрымалася выдатнай. Хачу падзякаваць каманда за добра падрыхтаваную машыну. Усё прайшло проста супэр!” Варта адзначыць, што Сакон Ямамото, другі пілот Super Aguri, паказаў у гонцы 7-ы час кола. 23.10.2006 ▪ Sato ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |