rss   lj   del.icio.us

Лістапад, 2006


24.11.2006

Гамільтан – асноўны пілот McLaren ў 2007!

McLaren не стаў зацягваць з рашэньнем пытаньня адносна складу пілотаў на наступны сезон. Сёньня было абвешчана, што партнёрам Фернанда Алёнса стане малады брытанец Люіс Гамільтан (Lewis Hamilton).

Люіс Гамільтан: “Мара стала рэальнасьцю. Выхад на старт гонкі Формулы-1 у складзе McLaren быў для мяне галоўнай мэтай, і я атрымаў фантастычную магчымасьць.

Гэтага не здарылася бы без той падтрымкі, якую мне аказвалі McLaren і Mercedes. Для мяне гэта вялікі выклік. Яўна, да майго дэбюту будзе прыкавана ўвага шмат каго, але каманда параіла мне проста рэлаксаваць і рабіць сваю працу. Я пастараюся дабіцца выдатных вынікаў”.

Lewis Hamilton

Гамільтан – асноўны пілот McLaren ў 2007!

McLaren не стаў зацягваць з рашэньнем пытаньня адносна складу пілотаў на наступны сезон. Сёньня было абвешчана, што партнёрам Фернанда Алёнса стане малады брытанец Люіс Гамільтан (Lewis Hamilton).

12.11.2006

Райканен не збіраецца біць рэкорды Шумахера

У інтэрв’ю нямецкаму выданню Bild Кімі Райканен заявіў, што не ставіць перад сабою мэтай пабіць рэкорды Шумахера. У той жа час фін спадзявацца на дапамогу Міхаэля, каб хутчэй асвоіцца ў новай камандзе.

Кімі Райканен: “Я не ганюся за сям’ю тытуламі проста таму, што не збіраюся выступаць так доўга. Не выключана, што кантракт з Ferrari стане для мяне апошнім.

Я не баюся працы і гатовы працаваць з раніцы да позняга вечара. Спадзяюся, Міхаэль дапаможа мне асвоіцца ў камандзе, гэта будзе выдатна.

Для мяне галоўным супернікам у наступным сезоне будзе не Фернанда Алёнса, а ўласны партнёр па камандзе. Натуральна, мяне будуць параўноўваць з Феліпе”

Райканен не збіраецца біць рэкорды Шумахера

У інтэрв’ю нямецкаму выданню Bild Кімі Райканен заявіў, што не ставіць перад сабою мэтай пабіць рэкорды Шумахера. У той жа час фін спадзявацца на дапамогу Міхаэля, каб хутчэй асвоіцца ў новай камандзе.

9.11.2006

Трулі: “Ferrari зноўку будзе ў лідэрах”

Ярна Трулі (пілот Toyota): “Хто б не выступаў за Ferrari, у наступным сезоне ў іх будзе вялікая перавага. Ferrari зноўку будзе ў лідэрах. Думаю, на гэта не паўплывае сыход Міхаэля Шумахера і Роса Браўна. Нават Феліпэ Маса змог выйграць на наяўнай машыне”.

У наступным сезоне ў Формуле-1 наступае шынная манаполія Bridgestone. Улічваючы цеснае супрацоўніцтва паміж японскімі шыннікамі і Ferrari, якое склалася ў апошнія гады, можна чакаць, што каманда з Маранэла атрымае вызначаную перавагу перад супернікамі. Перш не раз разгараліся скандалы, што Bridgestone “іншым” камандам надае прыкметна менш часу і сіл. У свой час з-за гэтага перайшлі на Michelin BAR-Honda і Sauber.

Трулі: “Ferrari зноўку будзе ў лідэрах”

Ярна Трулі (пілот Toyota): “Хто б не выступаў за Ferrari, у наступным сезоне ў іх будзе вялікая перавага. Ferrari зноўку будзе ў лідэрах. Думаю, на гэта не паўплывае сыход Міхаэля Шумахера і Роса Браўна. Нават Феліпэ Маса змог выйграць на наяўнай машыне”.

8.11.2006

да каманды рэсурсу далучаецца Сьнежань :-) шкада толькі што сьнег растаяў :)

у якасьці падарунка усім з нагоды маёй тут зьявы прапаную акцыю наведвальнікам. памяняй пустую DVD балванку на запіс гонкі этапу формулы. у акцыі даступныя гонкі з этапаў у Кітаі, Японіі, супер-дажджавога этапу Венгрыі, Турэцкага, Нямецкага, Італійскага (не з самага пачатку, але з поўнай вэрсіяй прэсавай канфэрэнцыі Чырвонага Барону на якой было аб’яўлена аб яго, нарэшце, сыходзе з першай формулы) і гранпры Францыі - першы гранпры які быў паказаны ў Беларусі, з беларускім каментарам. усе гран пры каментуюць Герчыкаў і Стэльмах - файныя хлопцы, шкада што па-руску :( транслявалася гэта ўсё шчасьце гэтак-званым беларускім тэлебачаньнем :) замовы на ўдзел у акцыі пакідайце на гасцёўні :)

Эддзі Ірвайн: “Дзяўчынкі павінны гатаваць, а хлопцы - ганяцца!”

На наступным тыдні Эддзі Ірвайн і Дэвід Култхард, устрояць тыднёвае ток-шоў “THE RACE”, якое будзе транслявацца на брытанскім тэлеканале Sky One. Каманду знакамітасьцяў мужчынскага полу ўзначаліць Ірвайн, дамамі зоймецца Култхард.



 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь