Трулі: “Ferrari зноўку будзе ў лідэрах”Ярна Трулі (пілот Toyota): “Хто б не выступаў за Ferrari, у наступным сезоне ў іх будзе вялікая перавага. Ferrari зноўку будзе ў лідэрах. Думаю, на гэта не паўплывае сыход Міхаэля Шумахера і Роса Браўна. Нават Феліпэ Маса змог выйграць на наяўнай машыне”. У наступным сезоне ў Формуле-1 наступае шынная манаполія Bridgestone. Улічваючы цеснае супрацоўніцтва паміж японскімі шыннікамі і Ferrari, якое склалася ў апошнія гады, можна чакаць, што каманда з Маранэла атрымае вызначаную перавагу перад супернікамі. Перш не раз разгараліся скандалы, што Bridgestone “іншым” камандам надае прыкметна менш часу і сіл. У свой час з-за гэтага перайшлі на Michelin BAR-Honda і Sauber. 9.11.2006 ▪ Bridgestone, Ferrari, Trulli ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200801. Маса 48 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200801. Ferrari 91 |
lodar: Вынікі цікавыя, але прагназуемыя.
Nick: Спадар админ, каманды Spyker ужо няма. Зараз яна называецца Force...
lodar: Дзякуй! А калі вы ўжо свой адрамантуеце?
bL8dy_R8ts: Классны сайт, Лодар.
lodar: “Прыкладны склад каманд у 2008″ — удакладніў спіс