Асноўныя змены ў рэгламенце 2007 годаДа вашай увагі асноўныя зьмены ў рэгламенце 2007 года. 1) Шынны манапаліст З 2007 і, як мінімум, да 2010 года ўключна ў Формуле-1 будзе дзейнічаць шынная манаполія Bridgestone. Усе каманды атрымаюць абсалютна аднолькавую гуму. На кожны Гран Пры японцы будуць прывозіць два тыпы гумы для сухога надвор’я: мяккую (soft) і цвёрдую (hard). У распараджэнні кожнага пілота будзе 14 камплектаў гумы, 4 з якіх ён зможа выкарыстаць толькі ў пятніцу. 2) Абмежаванне на тэсты Усе каманды Формулы-1 дамовіліся абмежаваць працу на тэстах. Зараз кожная каманда на працягу года зможа адкатаць не больш 30 000 км. Для параўнання – сёлета пілоты Renault на тэстах праехалі дыстанцыю ў 50 000 км. 3) Амалагацыя рухавікоў З 2007 года FIA стараецца “замарозіць” працы па ўдасканаленні рухавікоў. У канцы мінулага сезону ўсё матарысты падалі ў Федэрацыю ўзоры рухавікоў, якія будуць выкарыстоўвацца ў новым сезоне. Усе дапрацоўкі па канструкцыі забароненыя, дапушчаюцца толькі невялікія налады. Усе рухавікі павінны атрымаць абмежавальнік абарачэнняў – у 2007 году гэта будзе 19 000 аб/мін. 4) Выкарыстанне рухавікоў У 2007 году па-ранейшаму будзе дзейнічаць правіла “Адзін рухавік на два ўік-энды”. Аднак у адрозненне ад мінулых гадоў пад гэтае правіла не патрапіць пятніца. Гэта значыць падчас пятніцкай практыкі каманды змогуць выкарыстаць зусім іншыя рухавікі, пры гэтым не турбуючыся аб іх надзейнасці. 5) Фармат Гран Пры Дзве пятніцкія практыкі будуць доўжыцца па 90 хвілін (раней - 60 хвілін). У пятніцу кожная каманда зможа выкарыстаць тэст-пілота, аднак колькасць машын, якія выходзяць на трасу, абмежавана двума. 6) Спартовы рэгламент Змены закранулі пункты, якія апісваюць выезд машыны бяспекі і даступныя пакаранні. Зараз падчас з’яўлення на трасе машыны бяспекі пілоты, адсталыя на кола, змогуць вярнуцца ў кола лідэра, абагнаўшы машыну бясьпекі. Суддзі гонкі атрымалі права караць пілотаў не толькі прыбыткам часу, але і зменай выніковых пазіцый. 7) Тэхнічны рэгламент У 2007 годзе ўзмацніліся патрабаванні як да пасіўнай, так і да актыўнай бяспекі машын: уведзеныя новыя, больш жорсткія, правілы правядзення краш-тэстаў; на прыборнай панэлі з’явіцца новая сістэма абвесткі пілотаў, дублюючая сігналы маршалаў (яна заснаваная на сведчаннях сістэмы спадарожнікавай навігацыі GPS); сістэму маніторынгу атрымаюць медыцынскія брыгады. 25.12.2006 ▪ FIA ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200801. Маса 48 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200801. Ferrari 91 |
lodar: Вынікі цікавыя, але прагназуемыя.
Nick: Спадар админ, каманды Spyker ужо няма. Зараз яна называецца Force...
lodar: Дзякуй! А калі вы ўжо свой адрамантуеце?
bL8dy_R8ts: Классны сайт, Лодар.
lodar: “Прыкладны склад каманд у 2008″ — удакладніў спіс