rss   lj   del.icio.us

Люты, 2007

27.2.2007

Хэйкі Кавалайнен разьбіў новы Renault R27

Працягваюцца тэсты ў Бахрэйне.

Сёньня раніцай Хэйкі Кавалайнен згубіў кіраваньне на хуткасным павароце і разьбіў ушчэнт новы Renault R27 аб агароджу бясьпекі. Сам фін не пацярпеў у адрозьненьне ад механікаў каманды, якім прыйдзецца рэмантаваць балід.

kovalainen crash

Хэйкі Кавалайнен разьбіў новы Renault R27

Працягваюцца тэсты ў Бахрэйне.

26.2.2007

Honda клапоціцца аб Зямлі

Усе прадсезонныя тэсты новы балід Honda RA107 праехаў у чорнай пераходнай афарбоўцы, і вось сёньня адбылася прэзэнтацыя неверагодна арыгінальнага выгляду і канцэпцыі каманды. Месца магчымых рэклямных стыкераў заняла вялікая выява Зямлі.

23.2.2007

Бахрэйн, дзень 2: Хайдфэльд паказвае зубы

У другі дзень масавых тэстаў у Бахрэне пілот БМВ Нік Хайдфэльд паказаў сапраўдную моц свайго баліда і нацэленасьць каманды высокія месцы ў чэмпіянаце. Лепшы час немца на коле склаў 1:30.469, калі ён сімуляваў кваліфікацыйны заезд.

Амаль на 8 дзесятых адстаў Фернанда Алёнса на Макларэне. Зноў стабільна высока праехаў Джэнсан Батан, у яго трэці час.

22.2.2007

Тэсты ў Бахрэйне: Ferrari на кані

Усе каманды Формулы 1, акрамя Спайкера і Ўільямса, прыехалі на тэсты ў Сахір (Бахрэйн). Гэта апошняя магчымасьць ў каманд наладзіць свае новыя машыны ў гоначных умовах перад пачаткам чэмпіянату, а ён ужо не за гарамі, нагадаю, Гран Пры Аўстраліі пройдзе 18 сакавіка!

У першы дзень тэстаў на трасе Бахрэйна пілоты Ferrari Маса і Райканен аказаліся найхутчэйшымі. Бразілец паказаў 1:31.778 на коле, апярэдзіўшы свайго напарніка на дзесятую секунды. Трэці час паказаў Джэйсан Батан на Хондзе.

Тэсты ў Бахрэйне: Ferrari на кані

Усе каманды Формулы 1, акрамя Спайкера і Ўільямса, прыехалі на тэсты ў Сахір (Бахрэйн). Гэта апошняя магчымасьць ў каманд наладзіць свае новыя машыны ў гоначных умовах перад пачаткам чэмпіянату, а ён ужо не за гарамі, нагадаю, Гран Пры Аўстраліі пройдзе 18 сакавіка!
У першы дзень тэстаў на трасе Бахрэйна пілоты Ferrari Маса і Райканен аказаліся найхутчэйшымі. [...]

21.2.2007

Чуткі: Рос Браўн можа замяніць Рона Дэніса

Нямецкае выданьне Sport Bild пусьціла чутку, што пасьля перапынку ў адзін год Рос Браўн не вернецца ў Ferrari, а зойме месца Рона Дэніса ў McLaren.

Рос Браўн можа замяніць Рона Дэніса

Нямецкае выданьне Sport Bild пусьціла чутку, што пасьля  перапынку ў адзін год Рос Браўн не вернецца ў Ferrari, а зойме месца Рона Дэніса ў McLaren.

18.2.2007

Прагназёры - прагназуюць.

Усе ведаюць прагнозы справа няўдзячная, і ў той жа час усе прагназуюць.
Пэт Сімандз не выключэньне. Ён прыадчыніў нам таямніцу:
“У нас 4 прэтэндэнты на тытул: мы, Фэрары, Маклярэн і БМВ, але БМВ трохі адстае…”
І далей у тым жа духу.
Усе дзякуем Пэту.

15.2.2007

На версе ўсё спакойна.

На версе ўсё спакойна. Лаканічныя адказы Райканена, аб тым што ён шчасьлівы. Самакрытыкаваньне Алёнсы і Масы, якія сьцьвярджаюць, што перамогуць усе, апроч іхных камандаў. Усё, як заўжды… Трохі няўдачныя тэсты для ўсіх - надвор’е шаліць.
Але…

На версе ўсё спакойна

На версе ўсё спакойна. Лаканічныя адказы Райканена, аб тым што ён шчасьлівы. Самакрытыкаваньне Алёнсы і Масы, якія сьцьвярджаюць, што перамогуць усе, апроч іхных камандаў. Усё, як заўжды… Трохі няўдачныя тэсты для ўсіх - надвор’е шаліць.

9.2.2007

Фернанда Алёнса «McLaren пакуль не гатовы перамагаць»

Фернанда Алёнса не падзяляе захапленьні ў сувязі з нядрэннымі вынікамі першых тэстаў McLaren МР4-22.

Фернанда Алёнса «McLaren пакуль не гатовы перамагаць»

Фернанда Алёнса не падзяляе захапленьні ў сувязі з нядрэннымі вынікамі першых тэстаў McLaren МР4-22.

«Нават ня ведаю, што і сказаць, – гаварыў ён у інтэрв’ю гішпанскай тэлекампаніі Telecinco ў Херасе. – Вынікі нядрэнныя, і за намі пільна прыглядаюць астатнія, але калі гаварыць аб машыне, яна і блізка не гатова да першага старту ў Мельбурне, а час сыходзіць. Ferrari выглядае вельмі нядрэнна, а Renault будзе галоўнай пагрозай у пачатку сезону, але потым, як звычайна, яны здадуць».

8.2.2007

Кімі Райканен “Першая гонка адкажа на пытанні” (інтэрв`ю)

Кімі Райканен

08.02.2007 // Autosport

Карэспандэнт часопіса Autosport сустрэўся з Кімі Райканенам пасля чарговых
тэстаў у Херасе.

Пытанне: Якой будзе расстаноўка сіл у Мельбурне?
Кімі Райканен
: Пакуль не ведаю, думаю на тэстах у Бахрэйне нешта высвятліцца.

Пытанне: На зімовых тэстах Ferrari не выглядае хуткай, у
чым прычына?

Кімі Райканен: Цяжка сказаць, галоўнае, каб машына была хуткая ў гонцы.

Пытанне: А новая машына McLaren, насупраць, вельмі
хуткая…

Кімі Райканен
: Я не ведаю ў чым прычына, але кожны з нас працуе па
уласным плане, давайце пачакаем.

Пытанне: Вы шчаслівыя ў Ferrari?
Кімі Райканен
: Вельмі шчаслівы, усё добра, я з нецярпеннем чакаю пачаткі
чэмпіянату.

Пытанне: Як прайшлі тэсты ў Херасе?

Кімі Райканен: У апошні дзень паўсталі праблемы, у астатнім усё ідзе па
плану.

Пытанне: Ужо адаптаваліся да новай машыны?
Кімі Райканен
: Сёе-тое яшчэ трэба зрабіць. На тэстах не шанцуе з надвор’ем,
калі яно наладзіцца давядзецца праехаць вялікую дыстанцыю.

Пытанне: Як складваюцца адносіны з Фэліпэ?
Кімі Райканен
: Усё добра, Фэліпэ - выдатны хлопец, мы шмат часу праводзім разам.

Пытанне: З нагоды надзейнасці не хвалюецеся? Перш вам
не заўсёды шчасціла…

Кімі Райканен: Не, не хвалююся. Машына ўдасканальваецца, нам трэба будзе
выпрабаваць яшчэ некалькі навінак, але да пачатку сезону ўсё павінна прыйсці ў норму.

Пытанне: Праблемы з маторам вас не здзівілі?
Кімі Райканен
: Не, часам і такое здараецца. Мы ведаем, з чым звязана адмова
- дробязная паломка, нічога сур’ёзнага.

Пытанне: Як вам новая гума Bridgestone?
Кімі Райканен
: Мы ўвесь час тэстуем розныя склады і спатрэбіцца час,
каб да іх абвыкнуць. Праца ідзе, але з кожным днём становіцца лягчэй.

Пытанне: Гэтая гума падыходзіць да вашага стылю?

Кімі Райканен: Не, яшчэ трэба папрацаваць з наладамі машыны, каб усё
працавала належным чынам.

Пытанне: Валенсія і Херас - дзве розныя трасы, як вяла
сябе машына?

Кімі Райканен
: Усё добра, у Херасе машына выглядала лепш. Валенсія - гэта
наогул асаблівае месца, багацце павольных паваротаў мяняе ўмовы пры наладзе
машыны.

Пытанне: Якая была ваша задача ў Херасе?
Кімі Райканен
: Разабрацца з гумай і праехаць максімальную дыстанцыю.

Пытанне: Вы задаволеныя?

Кімі Райканен: Ёсць асобныя вобласці, у якіх трэба дадаць. Мы
працуем над гэтым.

Пытанне: Сітуацыя ў цэлым адпавядае вашым чаканням?
Кімі Райканен
: Так.

Пытанне: Але вы згодны з тым, што McLaren выглядае
мацней?

Кімі Райканен
: Па выніках тэстаў цяжка рабіць высновы, давайце ўсё ж
дачакаемся першай гонкі сезону, яна адкажа на шматлікія пытанні. Засталося не так
шмат часу.

Пытанне: Вы сочыце за іх вынікамі?

Кімі Райканен: Не больш, чым за любой іншай камандай.

Пытанне: У чым розніца паміж McLaren і Ferrari?
Кімі Райканен
: Яна ёсць, але я не бачу сэнсу аб гэтым гаварыць, усё
роўна нічога не зменіцца. Я шчаслівы.

Кімі Райканен “Першая гонка адкажа на пытанні” (інтэрв’ю)

08.02.2007 // Autosport
Карэспандэнт часопіса Autosport сустрэўся з Кімі Райканенам пасля чарговых
тэстаў у Херасе.

6.2.2007

Росі застаецца ў MotaGP

Валенціна Росі, якога, як толькі не прарочылі ў Ферары застаецца ў мотагонках. Заяўлена ад прадленьні кантракту з Ямаха.

Ўільямс закапаў сякеру вайны!

Ўільямс ня згодны з удзелам у чэмпіянаце камандаў, якія не пабудавалі шасі самастойна(размова ідзе пра Тора Роса й Супэр Агуры).
Са словаў Патрыка Хэда: “зараз дзейнічае дагавор Згоды ад 1998 году, у якім канкрэтна прапісана, што каманда вінна сама пабудаваць шасі, іначай пойнты ёй налічваць ня варта…”

 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010

Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)

 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь
adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase adobe and microsoft oem software