Аварыя Гамільтана даволі шмат каштавала McLaren
На мінулым тыдні падчас прыватных тэстаў McLaren Люіс Гамільтан разьбіў новенькі MP4-22. На аднаўленьне машыны спатрэбілася даволі шмат часу, таму ў Валенсыі на пачатку гэтага тыдня зьявілася толькі адна новая машына, за стырно якой сеў Фернанда Алёнса. Толькі на другі дзень тэстаў каманда змагла працаваць з двума MP4-22.
Па меркаваньні Пэдра дэ ля Росы, тэст-пілота McLaren, вылет дэбютанта чэмпіянату дорага каштаваў камандзе: “Мы страцілі некалькі дзён. Зараз нам прыйдзецца напружана папрацаваць, каб вярнуць згублены час. Але самае галоўнае, вядома ж, што з Гамільтанам усё ў парадку. Каманда выдатна папрацавала, каб за выходныя аднавіць яго машыну да тэстаў у Валенсыі”.
1.2.2007 ▪ shuver