Абу-Дабі прыме Гран Пры ў 2009На адмысловай цырымоніі ў Абу-Дабі (ААЭ) Берні Эклстоўн паведаміў журналістам — кантракт на правядзеньне Гран Пры падпісаны, ён разлічаны на сем гадоў і першая гонка пройдзе ў 2009. Берні Эклстоўн: “Абу-Дабі — адно з найпрыгажэйшых месцаў у сьвеце, я з гонарам аб’яўляю аб падпісаньні сямігадовага кантракту. Група архітэктараў пад кіраўніцтвам Германа Тыльке выкарыстае досьвед, атрыманы пры будаўніцтве трэкаў, каб стварыць сапраўды ўнікальны гоначны комплекс, я ўпэўнены: Формула 1 прыйшла на гэтую зямлю назаўжды”. Гонка пройдзе на штучнай выспе Яс, пляцам каля 2500 га — месцы хопіць для аўтадрома з адпаведнай інфраструктурай, тэматычнага парку Ferrari, гатэляў, вялікай прыстані для яхт — у арганізатараў грандыёзныя планы… Герман Тыльке: “Спачатку мы плянавалі насыпаць плоскую выспу, потым дадалі невялікія ўзгоркі, так што ў трасы зьявіўся цікавы рэльеф. Частка яе будзе сталым аўтадромам, але мы плануем выкарыстаць і ўчасткі гарадскіх дарог перад прыстаньню”. 3.2.2007 ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |