BMW на лёдзеНапярэдадні каманда “БМВ-Заўбер” правяла ў швэйцарскім Сэнт-Морыцы дэманстрацыйныя заезды свайго баліда. Як паведамляе бачына f1-live.com, гэтае мерапрыемства было прымеркавана да 100-х угодак прэстыжных зімовых спаборніцтваў па конных скоках White Turf. Адмыслова для гэтых заездаў японскі канцэрн “Брыджстоўн” падрыхтаваў камплект шыпаванай зімовай гумы, а каманда “БМВ-Заўбер” прывезла два грузавікі з абсталяваньнем. Механікам швэйцарскай “стайні” прыходзілася заводзіць матор кожныя паўгадзіны, каб ён не змерз на марозе. Напярэдадні каманда “БМВ-Заўбер” правяла ў швейцарскім Сэнт-Морыцы дэманстрацыйныя заезды свайго баліда. Як паведамляе бачына f1-live.com, гэтае мерапрыемства было прымеркавана да 100-х угодак прэстыжных зімовых спаборніцтваў па конных скоках White Turf. Адмыслова для гэтых заездаў японскі канцэрн “Брыджстоўн” падрыхтаваў камплект шыпаванай зімовай гумы, а каманда “БМВ-Заўбер” прывезла два грузавікі з абсталяваньнем. Механікам швэйцарскай “стайні” прыходзілася заводзіць матор кожныя паўгадзіны, каб ён не змерз на марозе. Аўтамабілем на засьнежанай дарозе пілатаваў немец Нік Хайдфэльд. “Гэта быў унікальны досьвед, - падзяліўся сваімі ўражаньнямі Хайдфельд. - Файны выгляд гор, навакольных вазёр, робіць неверагоднае ўражаньне. Лёдавая дарожка, зразумела, апынулася куды больш няроўнай, чым пакрыццё, да якога я прызвычаіўся ў Формуле 1. Аднак і на ім перадаваць магутнасьць апынулася досыць лёгка, таму я ад душы нацешыўся гэтымі заездамі”. Вядома, Хайдфельд не змог разьвіць у Сэнт-Морыцы такой хуткасьці, як на трасах F1, затое на гэтак слізкім пакрыцьці нямецкі гоншчык прадэманстраваў усё сваё майстэрства, выконваючы розныя манэўры, якія гледачы сустракалі аплядысментамі. ![]() 5.2.2007 ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |