Кімі Райканен “Першая гонка адкажа на пытанні” (інтэрв`ю)

Кімі Райканен

Кімі Райканен

08.02.2007 // Autosport

Карэспандэнт часопіса Autosport сустрэўся з Кімі Райканенам пасля чарговых
тэстаў у Херасе.

Пытанне: Якой будзе расстаноўка сіл у Мельбурне?
Кімі Райканен
: Пакуль не ведаю, думаю на тэстах у Бахрэйне нешта высвятліцца.

Пытанне: На зімовых тэстах Ferrari не выглядае хуткай, у
чым прычына?

Кімі Райканен: Цяжка сказаць, галоўнае, каб машына была хуткая ў гонцы.

Пытанне: А новая машына McLaren, насупраць, вельмі
хуткая…

Кімі Райканен
: Я не ведаю ў чым прычына, але кожны з нас працуе па
уласным плане, давайце пачакаем.

Пытанне: Вы шчаслівыя ў Ferrari?
Кімі Райканен
: Вельмі шчаслівы, усё добра, я з нецярпеннем чакаю пачаткі
чэмпіянату.

Пытанне: Як прайшлі тэсты ў Херасе?

Кімі Райканен: У апошні дзень паўсталі праблемы, у астатнім усё ідзе па
плану.

Пытанне: Ужо адаптаваліся да новай машыны?
Кімі Райканен
: Сёе-тое яшчэ трэба зрабіць. На тэстах не шанцуе з надвор`ем,
калі яно наладзіцца давядзецца праехаць вялікую дыстанцыю.

Пытанне: Як складваюцца адносіны з Фэліпэ?
Кімі Райканен
: Усё добра, Фэліпэ - выдатны хлопец, мы шмат часу праводзім разам.

Пытанне: З нагоды надзейнасці не хвалюецеся? Перш вам
не заўсёды шчасціла…

Кімі Райканен: Не, не хвалююся. Машына ўдасканальваецца, нам трэба будзе
выпрабаваць яшчэ некалькі навінак, але да пачатку сезону ўсё павінна прыйсці ў норму.

Пытанне: Праблемы з маторам вас не здзівілі?
Кімі Райканен
: Не, часам і такое здараецца. Мы ведаем, з чым звязана адмова
- дробязная паломка, нічога сур`ёзнага.

Пытанне: Як вам новая гума Bridgestone?
Кімі Райканен
: Мы ўвесь час тэстуем розныя склады і спатрэбіцца час,
каб да іх абвыкнуць. Праца ідзе, але з кожным днём становіцца лягчэй.

Пытанне: Гэтая гума падыходзіць да вашага стылю?

Кімі Райканен: Не, яшчэ трэба папрацаваць з наладамі машыны, каб усё
працавала належным чынам.

Пытанне: Валенсія і Херас - дзве розныя трасы, як вяла
сябе машына?

Кімі Райканен
: Усё добра, у Херасе машына выглядала лепш. Валенсія - гэта
наогул асаблівае месца, багацце павольных паваротаў мяняе ўмовы пры наладзе
машыны.

Пытанне: Якая была ваша задача ў Херасе?
Кімі Райканен
: Разабрацца з гумай і праехаць максімальную дыстанцыю.

Пытанне: Вы задаволеныя?

Кімі Райканен: Ёсць асобныя вобласці, у якіх трэба дадаць. Мы
працуем над гэтым.

Пытанне: Сітуацыя ў цэлым адпавядае вашым чаканням?
Кімі Райканен
: Так.

Пытанне: Але вы згодны з тым, што McLaren выглядае
мацней?

Кімі Райканен
: Па выніках тэстаў цяжка рабіць высновы, давайце ўсё ж
дачакаемся першай гонкі сезону, яна адкажа на шматлікія пытанні. Засталося не так
шмат часу.

Пытанне: Вы сочыце за іх вынікамі?

Кімі Райканен: Не больш, чым за любой іншай камандай.

Пытанне: У чым розніца паміж McLaren і Ferrari?
Кімі Райканен
: Яна ёсць, але я не бачу сэнсу аб гэтым гаварыць, усё
роўна нічога не зменіцца. Я шчаслівы.

8.2.2007   ▪ lodar


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь