Рос Браўн можа замяніць Рона ДэнісаНямецкае выданьне Sport Bild пусьціла чутку, што пасьля перапынку ў адзін год Рос Браўн не вернецца ў Ferrari, а зойме месца Рона Дэніса ў McLaren. У сваю чаргу, уладальнік каманды Prodrive, што дэбютуе ў F1 у наступным сезоне, Дэвід Рычардс ніколі не хаваў планаў скарыстаць для сваёй каманды пакупныя шасі і матор, якія ён намераваецца купляць менавіта ў McLaren. Ну а зараз стала вядома і аб тым, што Рычардс зьбіраецца стаць уладальнікам кампаніі Aston Martin, якую выставіў на продаж Ford. Па меркаваньні Sport Bild (і некаторых іншых назіральнікаў) кола замкнулася: яшчэ да канца гэтага году варта чакаць заявы аб пакупцы Ронам Дэнісам 80% акцый каманды Prodrive і яго сыходу з McLaren; ну а руліць камандай Mercedes стане Рос Браўн. 21.2.2007 ▪ McLaren, Mercedes, спонсары, чуткі, Prodrive ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200801. Маса 48 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200801. Ferrari 91 |
lodar: Вынікі цікавыя, але прагназуемыя.
Nick: Спадар админ, каманды Spyker ужо няма. Зараз яна называецца Force...
lodar: Дзякуй! А калі вы ўжо свой адрамантуеце?
bL8dy_R8ts: Классны сайт, Лодар.
lodar: “Прыкладны склад каманд у 2008″ — удакладніў спіс