Honda клапоціцца аб Зямлі Усе прадсезонныя тэсты новы балід Honda RA107 праехаў у чорнай пераходнай афарбоўцы, і вось сёньня адбылася прэзэнтацыя неверагодна арыгінальнага выгляду і канцэпцыі каманды. Месца магчымых рэклямных стыкераў заняла вялікая выява Зямлі. Усе прадсезонныя тэсты новы балід Honda RA107 праехаў у чорнай пераходнай афарбоўцы, і вось сёньня адбылася прэзэнтацыя неверагодна арыгінальнага выгляду і канцэпцыі каманды. Месца магчымых рэклямных стыкераў заняла вялікая выява Зямлі. Такім чынам японская каманда хоча зьвярнуць увагу людзей да новых тэхналёгій, якія беражліва адносяцца да навакольнага асяроддзя. Паралельна праводзіцца акцыя “Наша машына – ваша машына”, у рамках якой адчынена вэб-старонка www.myearthdream.com, дзе кожны наведвальнік можа пакінуць сваё імя на новай машыне. Нік Фрай: “Перамена клімату зараз зьяўляецца адной з самых глабальных праблем. Мы лічым, што Формула 1, улічваючы яе маштаб, дапаможа прыцягнуць увагу да гэтай праблемы. Акрамя таго, FIA таксама дзейнічае ў гэтай вобласьці. Так, у 2009 годзе на машынах могуць зьявіцца сыстэмы захаваньня энергіі”.
26.2.2007 ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |