|
Сакавік, 2007
31.3.2007 Феліпэ Маса: “Мы ўсе знаходзімся на адной планеце. Так, мы моцныя, мы хуткія, але мы павінны наладжвацца на гонку гэтак жа, як і астатнія. McLaren моцны, з імі будзе складана, падцягнуліся і BMW – расслабляцца нельга. Па мінулых тэстах складана судзіць аб тым, хто стаў лепш і наколькі, дачакаемся наступных выходных і паглядзім.
Машына ў поўным [...]
30.3.2007 1 H. Kovalainen Renault 01:35.767 55
2 F. Massa Ferrari [...]
29.3.2007 У трэці, заключны дзень тэстаў у Малайзіі пайшоў дождж, які крыху сапсаваў планы каманд. Таму было вырашаны тэсты працягнуць заўтра. Вось вынікі трэцяга дня, гоншчыкі ехалі па мокрай трасе, што сказалася на выніках:
Ідэя маркіраваць больш мяккія шыны невялікім белым кружком правалілася. У Мельбурне гледачы не змаглі адрозьніць два тыпы гумы. На тэстах у Сепанге Bridgestone рэалізуе ідэю фарбаваць адну з канавак шыны ў белы колер, яе можна заўважыць, нават калі машына хутка рухаецца па трасе, але, калі глядзець з боку, гэта адметнасьць губляецца. Хутчэй за ўсё на [...]
28.3.2007 1 K. Raikkonen Ferrari 01:35.268 61
Зараз праходзяць трохдзённыя тэсты ў Малайзіі, дзе 8 красавіка мусіць адбыцца Гран Пры. У першы тэставы дзень Роберт Кубіца, пілот БМВ, паказаў найхутчэйшы час (1:36.187), апярэдзіўшы на дзесятую секунды Кімі Райканена. Аднак паляк не спадзяецца абыйсьці Ферары ў гонцы.
Роберт Кубіца: “Машыны Ferrari нібыта з іншай планеты. З імі і, можа быць, McLaren нам не атрымаецца [...]
26.3.2007 Фрэддзі Хант - сын Джэймса Ханта, чэмпіёна 1976 года і вядомага плэйбоя, будзе ганяцца ў брытанскай серыі Формула Форд сярод юнакоў.
19-ці гадовы хлапец ставіць сабе мэту заваяваць чэмпіёнскі тытул у Формуле 1.
“Я не хачу паказацца дзёрзкім, калі кажу пра перамогу ў чэмпіянаце F1, я толькі думаю, калі ты насамрэч зьбіраешся нешта зрабіць, ты абавязаны верыць, [...]
Падчас гонкі ў Мельбурне на машыне Кімі Райканена адбылася ўцечка ахалоджвальнай вадкасьці, з-за чаго на апошніх колах перагрэўся матор. Інжэнерам Ferrari трэба будзе вырашыць, ці варта мяняць рухавік перад Гран Пры Малайзіі, але гэта прывядзе да страты дзесяці пазіцый на старце.
Райканен кажа, што каманда заўважыла ўцечку падчас мінулага Гран Пры і папярэдзіла яго таблічкай з [...]
17 прыхільнікаў Фернанда Алёнса з яго фан-клюбу прыляцелі ў Мельбурн, каб падтрымаць свайго любімца на першым Гран Пры сезона, але вярнуліся ў Гішпанію расчараваныя.
Прэзыдэнт клюбу, Мануэль Радрыгез, кажа, што двухразовы чэмпіён паставіўся да сваіх прыхільнікаў ‘як да лайна’, адмовіўшыся даць аўтограф і сфатаграфавацца на памяць. Да слова, гішпанскія фанаты без цяжкасьцяў сфатаграфаваліся з Кімі Райканенам [...]
25.3.2007 Двухкратны чэмпіён Формулы 1 цалкам адмовіўся ад ідэі вяртаньня ў каралеўскія гонкі.
Міка Хакінен: “У мяне няма матывацыі. Здабыўшы два чэмпіёнскіх тытулы, я дасягнуў усяго, што магчыма дасягнуць ў Формуле 1.”
Застаецца загадкай, чаму легендарны фін прымаў удзел у зімовых тэстах за Макларэн…
24.3.2007 Марыё Тайсэн будзе назіраць за Кімі Райканенам. Кіраўнік каманды BMW-Sauber кажа, што, нягледзячы на чуткі ў паддоке наконт не асаблівай працавітасьці ‘айсмэна’, ён падыйдзе швейцарска-нямецкай камандзе.
Фінскі гоншчык пачаў сваю кар’еру ў камандзе Заўбер у 2001 годзе. З тых часоў ён зарабіў рэпутацыю найхутчэйшага пілота Формулы 1.
Марыё Тайсэн: “Я не працаваў зь ім персанальна, але ведаю [...]
Toyota, адна з найбольш фінансуемых каманд Формулы 1, за пяць гадоў свайго ўдзелу ў каралеўскіх аўтагонках ні разу не перамагала Гран Пры. Пасьля невыразных зімніх тэстаў японская каманда кваліфікавалася ў дзесятцы на ГП Аўстраліі і фінішавала ў пойнтах, дакладней, у пойнце. Але Ральф Шумахер спадзяецца, што Toyota, дзякуючы яму, усё ж такі зможа перамагчы гонку [...]
22.3.2007 Spyker зьвярнуліся ў арбітраж з пратэстам супраць Super Aguri і Toro Rosso. Абедзьве каманды атрымаюць позвы ў суд на днях. Spyker настойвае на тым, каб выключыць Super Aguri і Toro Rosso з заліку Кубка Канструктараў на той падставе, што яны выкарыстоўваюць шасі, спраектаваныя і вырабленыя іншымі, што супярэчыць Дамове Згоды.
Паважаныя наведвальнікі!
Новая версія нашага сайта зараз тэстуецца, выпраўляюцца памылкі, паступова дадаецца інфармацыя.
Старая версія пакуль даступна тут.
21.3.2007 Дэбютант Формулы 1 выдатна правёў сваю першую гонку. Стартаваўшы з другога раду, малады брытанец абагнаў свайго партнёра па McLaren, дзейснага чэмпіёна, Фернанда Алёнсу, але камандная стратэгія на піт-стопы не дазволела Люісу фінішаваць наперадзе гішпанца. Як вынік — трэцяе месца, подыум у дэбютным Гран Пры. Але сам Гамільтан ставіць для сябе больш высокія мэты.
Люіс Гамільтан: “Формула [...]
18.3.2007 Рэзультаты ГП Аўстралія. 1.Райканен, 2.Алёнса…
17.3.2007 Супэр Агуры, як апынулася адзіная рэальная надзея Японіі!
Таму, я як шчыры прыхільнік незавацкіх камандаў, веру, што ў ніх усё будзе файна.
Ціп Мінардзі ў рэсьпекце!
16.3.2007 Супэр Агуры, як апынулася адзіная рэальная надзея Японіі!
Таму, я як шчыры прыхільнік незавацкіх камандаў, веру, што ў ніх усё будзе файна.
Ціп Мінардзі ў рэсьпекце!
13.3.2007 “У Кімі такая пазіцыя: мне ўсё роўна, якое вакол становішча, галоўнае, каб у мяне была хуткая машына. Такім ён і прыйшоў у Ферары”, сказаў Заўбер, які паінфармаваў Ферары аб гэтых якасьцях фіна. Ён думае, што перавага на дадзены момант на баку Масы: “Ён ведае каманду, ён ведае машыну, ён ведае шыны, у Ферары ён як дома. Для яго ўпэўненасьці гэта вельмі важна”.
Але ставіць на кагосьці аднаго з гэтых пілотаў былы шэф каманды бы не стаў, таму што ён упэўнены, унутрыкамандная гонка будзе экстрэмальна роўнай. Яго не бянтэжаць вынікі зімовых тэстаў, на якіх Маса стала апярэджваў Райканена на некалькі дзесятых секунды: “Я думаю, Кімі яшчэ дадасьць. Ён яшчэ не раскрыў усе карты”, сказаў Заўбер.
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір
 |
12-14 сакавіка 2010
Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)
|
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009
01. Батан 02. Фэтэль 03. Барыкела 04. Ўэбер 05. Гамільтан 06. Райканен 07. Росберг 08. Трулі 09. Алёнса 10. Глок 11. Маса 12. Кавалайнен 13. Хайдфельд 14. Кубіца 15. Фізікела 16. Буэмі 17. Зуціль 18. Kobayashi 19. Бурдэ
95 84 77 69.5 49 48 34.5 32.5 26 24 22 22 19 17 8 6 5 3 2
▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009
01. Brawn GP 02. Red Bull 03. McLaren-Mercedes 04. Ferrari 05. Toyota 06. BMW 07. Williams 08. Renault 09. Force India 10. Toro Rosso
172 153.5 71 70 59.5 36 34.5 26 13 8
|