rss   lj   del.icio.us

Гран Пры Турэччыны. Маса перамагае і робіцца прэтэндэнтам на тытул

12.5.2008  ▪ Top-навіна

Выдатнае выступленьне Феліпэ Масы прынела бразільцу трэці запар Вялікі Прыз Турэччыны! Феліпэ заваяваў поўл і упэўнена правёў гонку, апярэдзіўшы сваіх супернікаў Люіса Гамільтана і Кімі Райканена.

Старт гонкі (РЕН-ТВ).

McLaren адмецілася нестандартнай тактыкай трох піт-стопаў. чытаць далей →


31.3.2007

Феліпэ Маса: “Канкурэнты падцягнуліся”

Феліпэ Маса: “Мы ўсе знаходзімся на адной планеце. Так, мы моцныя, мы хуткія, але мы павінны наладжвацца на гонку гэтак жа, як і астатнія. McLaren моцны, з імі будзе складана, падцягнуліся і BMW – расслабляцца нельга. Па мінулых тэстах складана судзіць аб тым, хто стаў лепш і наколькі, дачакаемся наступных выходных і паглядзім.
Машына ў поўным […]

30.3.2007

Тэсты ў Малайзіі, заключны дзень

1 H. Kovalainen Renault 01:35.767 55
2 F. Massa Ferrari […]

29.3.2007

Каманды працягнуць тэсты

У трэці, заключны дзень тэстаў у Малайзіі пайшоў дождж, які крыху сапсаваў планы каманд. Таму было вырашаны тэсты працягнуць заўтра. Вось вынікі трэцяга дня, гоншчыкі ехалі па мокрай трасе, што сказалася на выніках:

Шыны з белай канаўкай ад Bridgestone

Ідэя маркіраваць больш мяккія шыны невялікім белым кружком правалілася. У Мельбурне гледачы не змаглі адрозьніць два тыпы гумы. На тэстах у Сепанге Bridgestone рэалізуе ідэю фарбаваць адну з канавак шыны ў белы колер, яе можна заўважыць, нават калі машына хутка рухаецца па трасе, але, калі глядзець з боку, гэта адметнасьць губляецца. Хутчэй за ўсё на […]

28.3.2007

Тэсты ў Малайзіі, дзень другі

1 K. Raikkonen Ferrari 01:35.268 61

Роберт Кубіца: “Ферары з іншай планеты”

Зараз праходзяць трохдзённыя тэсты ў Малайзіі, дзе 8 красавіка мусіць адбыцца Гран Пры. У першы тэставы дзень Роберт Кубіца, пілот БМВ, паказаў найхутчэйшы час (1:36.187), апярэдзіўшы на дзесятую секунды Кімі Райканена. Аднак паляк не спадзяецца абыйсьці Ферары ў гонцы.
Роберт Кубіца: “Машыны Ferrari нібыта з іншай планеты. З імі і, можа быць, McLaren нам не атрымаецца […]

26.3.2007

Новая гэнэрацыя: Фрэддзі Хант

Фрэддзі Хант - сын Джэймса Ханта, чэмпіёна 1976 года і вядомага плэйбоя, будзе ганяцца ў брытанскай серыі Формула Форд сярод юнакоў.
19-ці гадовы хлапец ставіць сабе мэту заваяваць чэмпіёнскі тытул у Формуле 1.
“Я не хачу паказацца дзёрзкім, калі кажу пра перамогу ў чэмпіянаце F1, я толькі думаю, калі ты насамрэч зьбіраешся нешта зрабіць, ты абавязаны верыць, […]

Райканену памяняюць матор?

Падчас гонкі ў Мельбурне на машыне Кімі Райканена адбылася ўцечка ахалоджвальнай вадкасьці, з-за чаго на апошніх колах перагрэўся матор. Інжэнерам Ferrari трэба будзе вырашыць, ці варта мяняць рухавік перад Гран Пры Малайзіі, але гэта прывядзе да страты дзесяці пазіцый на старце.
Райканен кажа, што каманда заўважыла ўцечку падчас мінулага Гран Пры і папярэдзіла яго таблічкай з […]

Алёнса пакрыўдзіў сваіх фанатаў

17 прыхільнікаў Фернанда Алёнса з яго фан-клюбу прыляцелі ў Мельбурн, каб падтрымаць свайго любімца на першым Гран Пры сезона, але вярнуліся ў Гішпанію расчараваныя.
Прэзыдэнт клюбу, Мануэль Радрыгез, кажа, што двухразовы чэмпіён паставіўся да сваіх прыхільнікаў ‘як да лайна’, адмовіўшыся даць аўтограф і сфатаграфавацца на памяць. Да слова, гішпанскія фанаты без цяжкасьцяў сфатаграфаваліся з Кімі Райканенам […]

25.3.2007

Міка Хакінен не вернецца ў F1

Двухкратны чэмпіён Формулы 1 цалкам адмовіўся ад ідэі вяртаньня ў каралеўскія гонкі.
Міка Хакінен: “У мяне няма матывацыі. Здабыўшы два чэмпіёнскіх тытулы, я дасягнуў усяго, што магчыма дасягнуць ў Формуле 1.”
Застаецца загадкай, чаму легендарны фін прымаў удзел у зімовых тэстах за Макларэн…

24.3.2007

Кімі Райканенам падыйшоў бы BMW

Марыё Тайсэн будзе назіраць за Кімі Райканенам. Кіраўнік каманды BMW-Sauber кажа, што, нягледзячы на чуткі ў паддоке наконт не асаблівай працавітасьці ‘айсмэна’, ён падыйдзе швейцарска-нямецкай камандзе.
Фінскі гоншчык пачаў сваю кар’еру ў камандзе Заўбер у 2001 годзе. З тых часоў ён зарабіў рэпутацыю найхутчэйшага пілота Формулы 1.
Марыё Тайсэн: “Я не працаваў зь ім персанальна, але ведаю […]

Ральф Шумахер верыць у магчымасьць перамогі Toyota

Toyota, адна з найбольш фінансуемых каманд Формулы 1, за пяць гадоў свайго ўдзелу ў каралеўскіх аўтагонках ні разу не перамагала Гран Пры. Пасьля невыразных зімніх тэстаў японская каманда кваліфікавалася ў дзесятцы на ГП Аўстраліі і фінішавала ў пойнтах, дакладней, у пойнце. Але Ральф Шумахер спадзяецца, што Toyota, дзякуючы яму, усё ж такі зможа перамагчы гонку […]

22.3.2007

Spyker: Шашкі нагала!

Spyker зьвярнуліся ў арбітраж з пратэстам супраць Super Aguri і Toro Rosso. Абедзьве каманды атрымаюць позвы ў суд на днях. Spyker настойвае на тым, каб выключыць Super Aguri і Toro Rosso з заліку Кубка Канструктараў на той падставе, што яны выкарыстоўваюць шасі, спраектаваныя і вырабленыя іншымі, што супярэчыць Дамове Згоды.

Увага! Сайт F1BY.com v3.0 у стадыі тэставаньня!

Паважаныя наведвальнікі!
Новая версія нашага сайта зараз тэстуецца, выпраўляюцца памылкі, паступова дадаецца інфармацыя.
Старая версія пакуль даступна тут.

21.3.2007

Люіс Гамільтан намераны выйграць тытул у бліжэйшыя тры сезоны

Дэбютант Формулы 1 выдатна правёў сваю першую гонку. Стартаваўшы з другога раду, малады брытанец абагнаў свайго партнёра па McLaren, дзейснага чэмпіёна, Фернанда Алёнсу, але камандная стратэгія на піт-стопы не дазволела Люісу фінішаваць наперадзе гішпанца. Як вынік — трэцяе месца, подыум у дэбютным Гран Пры. Але сам Гамільтан ставіць для сябе больш высокія мэты.
Люіс Гамільтан: “Формула […]



 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Монако 2008, Монтэ Карло

Монако Формула 1

22 траўня 2008
11:00-12:30 Практыка
15:00-16:30 Практыка

24 траўня 2008
12:00-13:00 Практыка
15:00 Кваліфікацыя

25 траўня 2008
15:00 Гонка

Live timing


 ▪ АПОШНІЯ КАМЭНТЫ

lodar: Вынікі цікавыя, але прагназуемыя.

Nick: Спадар админ, каманды Spyker ужо няма. Зараз яна называецца Force...

bL8dy_R8ts: Классны сайт, Лодар.

lodar: “Прыкладны склад каманд у 2008″ — удакладніў спіс

lodar: Памятаю толькі, што дэ ля Роса на адну гонку падмяняў Мантою...


 ▪ АПЫТАНЬНЕ

Якая з дзвух каманд возьме больш пойнтаў у Кубку канструктараў 2008?

Loading ... Loading ...

 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2008



01. Райканен
02. Маса
03. Гамільтан
04. Кубіца
05. Хайдфельд
06. Кавалайнен
07. Ўэбер
08. Алёнса
09. Трулі
10. Росберг
11. Накаджыма
12. Батан
13. Бурдэ

35
28
28
24
20
14
10
9
9
8
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2008

01. Ferrari
02. BMW
03. McLaren-Mercedes
04. Williams
05. Red Bull
06. Toyota
07. Renault
08. Honda
09. Toro Rosso

63
44
42
13
10
9
9
3
2


© 2003—2008 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь