Люіс Гамільтан намераны выйграць тытул у бліжэйшыя тры сезоныДэбютант Формулы 1 выдатна правёў сваю першую гонку. Стартаваўшы з другога раду, малады брытанец абагнаў свайго партнёра па McLaren, дзейснага чэмпіёна, Фернанда Алёнсу, але камандная стратэгія на піт-стопы не дазволела Люісу фінішаваць наперадзе гішпанца. Як вынік — трэцяе месца, подыум у дэбютным Гран Пры. Але сам Гамільтан ставіць для сябе больш высокія мэты. Люіс Гамільтан: “Формула 1 — гэта самы сур’ёзны выклік, які я калі-небудзь прымаў. Я канкурэнтаздольны і перамога ў гонцы — першая мэта, але вядома, я мару выйграць тытул і тры наступныя сезоны — выдатны шанец рэалізаваць сваю мару”. 21.3.2007 ▪ Hamilton ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |