Spyker: Шашкі нагала!Spyker зьвярнуліся ў арбітраж з пратэстам супраць Super Aguri і Toro Rosso. Абедзьве каманды атрымаюць позвы ў суд на днях. Spyker настойвае на тым, каб выключыць Super Aguri і Toro Rosso з заліку Кубка Канструктараў на той падставе, што яны выкарыстоўваюць шасі, спраектаваныя і вырабленыя іншымі, што супярэчыць Дамове Згоды. Як вядома, Super Aguri выкарыстоўвае леташняе шасі Honda RA106, а Toro Rosso – мадыфікаванае Red Bull RB3. Аднак абедзьве каманды ўпэўненыя, што іх шасі задавальняе ўсім патрабаваньням рэгламенту. “У нас ёсьць Кубак Канструктараў. Паўтараю: Кубак Канструктараў!” – гаворыць бос Spyker Колін Колес. “У Дамове Згоды запісана – вы павінны самі канструяваць сваё шасі. Менавіта таму вы лічыцеся канструктарам.” Паглядзім, як будуць разгортвацца падзеі… 22.3.2007 ▪ Spyker, Super Aguri, Toro Rosso ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200801. Маса 48 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200801. Ferrari 91 |
lodar: Вынікі цікавыя, але прагназуемыя.
Nick: Спадар админ, каманды Spyker ужо няма. Зараз яна называецца Force...
lodar: Дзякуй! А калі вы ўжо свой адрамантуеце?
bL8dy_R8ts: Классны сайт, Лодар.
lodar: “Прыкладны склад каманд у 2008″ — удакладніў спіс