Алёнса пакрыўдзіў сваіх фанатаў17 прыхільнікаў Фернанда Алёнса з яго фан-клюбу прыляцелі ў Мельбурн, каб падтрымаць свайго любімца на першым Гран Пры сезона, але вярнуліся ў Гішпанію расчараваныя. Прэзыдэнт клюбу, Мануэль Радрыгез, кажа, што двухразовы чэмпіён паставіўся да сваіх прыхільнікаў ‘як да лайна’, адмовіўшыся даць аўтограф і сфатаграфавацца на памяць. Да слова, гішпанскія фанаты без цяжкасьцяў сфатаграфаваліся з Кімі Райканенам і нават з Берні Эклстоўнам. 26.3.2007 ▪ Alonso ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |