Роберт Кубіца: “Ферары з іншай планеты”Зараз праходзяць трохдзённыя тэсты ў Малайзіі, дзе 8 красавіка мусіць адбыцца Гран Пры. У першы тэставы дзень Роберт Кубіца, пілот БМВ, паказаў найхутчэйшы час (1:36.187), апярэдзіўшы на дзесятую секунды Кімі Райканена. Аднак паляк не спадзяецца абыйсьці Ферары ў гонцы. Роберт Кубіца: “Машыны Ferrari нібыта з іншай планеты. З імі і, можа быць, McLaren нам не атрымаецца пазмагацца. Трэба быць рэалістам. Калі я фінішую ў першай пяцёрцы, то буду вельмі шчаслівы.”
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |