Toro Rosso: найлепшая абарона — наступСаўладальнік каманды Scuderia Toro Rosso Герхард Бергер даў адкрытае інтэрв’ю аўстрыйскаму выданьню Der Standart. Па меркаваньні Бергера, ініцыяваны Колесам судовы разгляд – не што іншае, як спроба Spyker узбагаціцца за рахунак STR. Не аб якіх спартовых прынцыпах гаворка ў дадзеным выпадку не ідзе, упэўнены аўстрыец. Як лічыць Бергер, Колес паклаў вока на грошы ад TV-трансляцый, якія каманда Spyker можа атрымаць у выпадку выключэньня Scuderia Toro Rosso з заліку Чэмпіянату сьвету. «Гэта выключна камерцыйная цікавасьць», – сьцвярджае Бергер. Як лічыць саўладальнік Scuderia Toro Rosso, у Коліна Колеса практычна няма шанцаў на посьпех. «Наогул, уся гэтая гісторыя з судовым пазовам пакуль больш нагадвае звычайныя плёткі. Мы дагэтуль не атрымалі ніякага афіцыйнага апавяшчэньня, – распавядае Бергер. – FIA з’яўляецца органам, які праверыць адпаведнасьць машын рэгламенту. Колес не згодзен з пунктам погляду FIA і таму зьвярнуўся ў суд. Наогул, шматлікія баліды ў Формуле 1 маюць аднолькавыя дэталі. Паглядзіце на нашы аўтамабілі – яны падобныя на McLaren, паколькі Эдрыан Ньюі раней працаваў у McLaren». «Ды і наогул, суд можа зацягнуцца на некалькі гадоў», – лічыць аўстрыец, намякаючы на тое, што выпатрабаваць грошы за 2007 з каманды ў такім разе наўрадці атрымаецца. Паводле formulamag.com (пераклад). 3.4.2007 ▪ Spyker, Toro Rosso ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200801. Гамільтан 48 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200801. Ferrari 96 |
lodar: Вынікі цікавыя, але прагназуемыя.
Nick: Спадар админ, каманды Spyker ужо няма. Зараз яна называецца Force...
lodar: Дзякуй! А калі вы ўжо свой адрамантуеце?
bL8dy_R8ts: Классны сайт, Лодар.
lodar: “Прыкладны склад каманд у 2008″ — удакладніў спіс