На машыне Райканена матор не заменяцьДобрыя навіны для фанатаў Ferrari: каманда прыняла рашэньне не мяняць матор на машыне Кімі Райканена. Жан Тодт прызнаў факт уцечкі ахалоджвальнай вадкасьці на Гран Пры Аўстраліі, але лічыць гэта нязначным, і мінулыя тэсты і пятніцкія практыкі паказалі, што з рухавіком усё добра. Такім чынам, у суботу і нядзелю мы ўбачым роўную барацьбу між партнёрамі па камандзе Феліпэ Масай і Кімі Райканенам. На мінулым Гран Пры гэтага не атрымалася: бразільцу прыйшлося стартаваць з канца пэлетона з-за паломкі каробкі перадач падчас кваліфікацыі. 6.4.2007 ▪ Raikkonen ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |