Роберт Кубіца — няўдачнік Гран Пры МалайзііРоберт Кубіца паказаў сёмы рэзультат на кваліфікацыі і меў неблагія шанцы зарабіць пойнты ў гонцы, але відаць фартуна ў той дзень усьміхалася іншым пілотам. Няўдачы перасьледвалі паляка напрацягу ўсёй гонкі, і, як вынік, яго машына перасекла фінішную паласу апошняй… Роберт Кубіца: “Усё, што магло здарыцца, у мяне здарылася – ад праблем з скрынкай перадач да праколу кола. Хочацца хутчэй забыць аб гэтай гонцы. У двух гонках у мяне паўсталі праблемы. Вельмі крыўдна, паколькі на тэстах усё было нармалёва. Вельмі цяжка было пілатаваць машыну, паколькі тормазы працавалі не так, як трэба, з-за чаго я пару разоў аказваўся па-за трасай. Акрамя таго, не працавала радыё”. Вілі Рампф (тэхнічны дырэктар BMW Sauber): “У першым павароце быў кантакт паміж нашымі машынамі. Пасьля гэтага Роберт ехаў усё павольней, і мы рашылі паклікаць яго ў боксы. Радыё не працавала, таму цяжка было зразумець, што адбываецца. Спачатку памянялі яму гуму, а потым высьвятлілі, што пашкоджаны насавы абцякальнік, таму прыйшлося яго клікаць у боксы зноўку. Пасьля гэтага гонка ўжо была праваленая”. 10.4.2007 ▪ Kubica ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |