Пачалася гонка за Роса Браўна

Былы тэхнічны дырэктар Ferrari карыстаецца вялікім попытам з боку каманд Формулы-1. Рос Браўн узяў год водпуску пасьля сыходу Міхаэля Шумахера, якому брытанец дапамог заваяваць 5 чэмпіёнскіх тытулаў, але вяртацца да чырвоных пакуль не сьпяшаецца…

Першай у гонку за 52-х гадовага спецыяліста ўключылася Honda. Справы ў японцаў зараз ідуць поста жахліва, іх новая машына плотна засела ў сярэдзіне пэлетона і не дазваляе змагацца за пойнты. Honda будзе рада ўбачыць у сваіх шэрагах легендарнага брытанца.

McLaren-Mercedes таксама зацікаўлены ў паслугах Роса Браўна і можа прапанаваць яму шмат праектаў, не толькі ў Формуле-1.

Цяперашні бос Ferrari Жан Тодт настоўвае на тым, што італьянская каманда павінна быць першай у выбары Браўна, калі той захоча вярнуцца на пітлэйн.

Жан Тодт: “Рос Браўн павінен прыйсьці найперш да нас, каб разам абмеркаваць яго будучыню. Можа ён і не захоча вяртацца ў гонкі. Можа ён хоча ўдзельнічаць у іншых спаборніцтвах, але ж мы можам абмеркаваць гэта.”

Рос Браўн

12.4.2007   ▪ , , ,    ▪ lodar


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8


Партнэры:

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь