Ральф Шумахер прыдумаў новую адмазкуНа рахунку малодшага брата Міхаэля Шумахера, Ральфа, які выступае за Таёту, усяго адзін пойнт. Сьціплыя рэзультаты на фоне вялізарнага заробку немца даюць нагоду для крытыкі ў яго адрас з боку каманды, і хутчэй за ўсё кантракту на наступны год Ральфу не відаць. Але Шумахер знайшоў сабе апраўданьне… Ральф Шумахер: “Яна (машына) проста не падыходзіць да майго стылю. Патрабуюцца зьмены, і пажадана да Барсэлоны. Нават пасьля гэтага я не ўпэўнены, што машына дазволіць мне дужацца за сур’ёзныя месцы”. Існуе меркаваньне, што на месца Ральфа прэтэндуе малады Ніко Росберг з Ўільямс. 18.4.2007 ▪ R.Schumacher ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |