Култхард не губляе аптымізму
У гэтым сезоне Дэвід Култхард яшчэ ні разу не даехаў да фінішу на сваім Red Bull, але не гуляе аптымізму: машына насамрэч хуткая, а кваліфікацыі Марка Ўэбера і яркае выступленьне Култхарда ў Бахрэйне таму важкі доказ. Але праблемы з надзейнасьцю не даюць камандзе рэалізаваць свой патэнцыял…
Дэвід Култхард: “Я расчараваны, што ў Бахрэйне адбылася чарговыя паломка, але трэба працягваць і глядзець з пазытыўнага боку: мы былі хутчэй за дзейсных чэмпіёнаў Рэно. Так хутка, як яны скатваюцца ўніз, мы ўздымаемся наверх. Відавочна, нам яшчэ далёка да Фэрары, Макаў і БМВ, але я веру, што мы лепш чым у мінулым сезоне, і добрыя гонкі наперадзе. Гэта была толькі трэцяя гонка, і наша мэта - паспрабаваць стаць чацьвертай камандай да канца эўрапейскіх Гран Пры.”

18.4.2007 ▪ Coulthard, Red Bull ▪ lodar
lodar: Вынікі цікавыя, але прагназуемыя.
Nick: Спадар админ, каманды Spyker ужо няма. Зараз яна называецца Force...
lodar: Дзякуй! А калі вы ўжо свой адрамантуеце?
bL8dy_R8ts: Классны сайт, Лодар.
lodar: “Прыкладны склад каманд у 2008″ — удакладніў спіс