Міхаэль Шумахер: “Маё жыцьцё зьмянілася да лепшага”

У мінулы ўік-энд Міхаэль Шумахер прыняў удзел у сьвяточным мерапрыемстве, прысьвечаным 60-м угодкам супрацоўніцтва Ferrari і Shell. На гэты раз шоў адбылося ў польскай Познані, немец прыляцеў на сваім самалёце, каб прыняць удзел у прэс-канферэнцыі і пракаціць VIP-госьцяў на дарожнай Ferrari…

Міхаэль Шумахер: “Маё жыцьцё зьмянілася да лепшага, я па-ранейшаму ўдзельнічаю ў справах каманды, уважліва сачу за Гран Пры, але значна больш часу праводжу са сваёй сям’ёй, з сябрамі. Мае дзеці ведаюць, што ў вакацыі і па сьвятах тата будзе дома, а гэта сапраўды важна. Трохі нязвыкла назіраць гонкі па ТБ, але заўсёды цікава зірнуць на знаёмы сьвет з іншага боку. Мне не трэба нічога аналізаваць, рабіць высновы, я проста атрымоўваю задавальненьне. Хто выйграе ў гэтым сезоне? Не важна, галоўнае каб перамога дасталася Ferrari”.

Зразумела польскія журналісты пацікавіліся меркаваньнем Міхаэля адносна свайго земляка Роберта Кубіцы, дэбют якога летась шмат каго уразіў, але сёлета паўсталі праблемы…

Міхаэль Шумахер: “Шматлікія маладыя гоншчыкі добра выглядаюць ў дэбюце, але я ня ведаю, можа быць характарыстыкі сучасных машыны дазваляюць хутчэй асвоіцца ў Формуле 1, можа яны сапраўды таленавітыя. На гэтае пытаньне мы ніколі не зможам адказаць са 100% дакладнасьцю, давайце пачакаем, час усё расставіць па месцах”.

23.4.2007   ▪    ▪ lodar


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь