Эддзі Ірвайн: “З нецярпеньнем чакаю працягу”

Былы пілот Формулы 1 падзяліўся сваім меркаваньнем наконт Люіса Гамільтана.

Irvine

Эддзі Ірвайн: «Іспанская гонка адбылася, і што ж? Мы зноўку ўбачылі, як пачатковец хутчэй за знакамітых супернікаў, сярод якіх і двухразовы чэмпіён, яго напарнік Фернанда Алёнса. Не чакайце ад Гамільтана перамог у гонцы, яго машына саступае Ferrari, але Люіс настолькі ідэальна праводзіць Гран Пры, што нават нядобразычліўцам няма на што скардзіцца. Ніхто і ніколі не дэбютаваў так, як Гамільтан, ніхто не дасягаў такіх посьпехаў у першых гонках, не дэманстраваў такую стабільнасьць.

Міхаэль Шумахер быў гэтак жа таленавіты, пэўна ён хутчэй, але не будзем параўноўваць іх хуткасьць — яны ўжо не сустрэнуцца на адной трасе. Міхаэль дрэнна спраўляўся з прэсінгам, а Гамільтан не зьвяртае на яго ўвагі. Мне вельмі цікава, што будзе далей, шмат хто чакае ад брытанца перамог над Алёнса ў Монако і ў наступных гонках, і такое чаканьне — неверагодны прэсінг.

Успомніце гісторыю, калі Трулі пачаў паспяхова выступаць у Renault і апярэджваў Фернанда, іспанец здаў — паверце, гэта звычайна для Формулы 1. Калі вы апярэджваеце партнёра па камандзе, гэта надае матывацыі, калі саступаеце, губляеце яе. Алёнса ёсьць, аб чым задумацца, але ён дасьведчаны гоншчык, таму я з нецярпеньнем чакаю працягу».

15.5.2007   ▪    ▪ lodar


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь