Гамільтан разьбіў свой МакларэнПадчас практыкі перад Гран Пры Монако малады брытанец Гамільтан не адолеў паварот Sainte Devote і сур’ёзна пабіў сваю машыну. Варта адзначыць, што пілот Макларэн не адзніны, хто падкінуў работу механікам. Таксама адзначыліся Зуціл, Дэвідсан, Фізікела, Ральф Шумахер і нават вопытны шатляндзец Дэвід Култхард крыху задзеў агароджу. Вузкія вулачкі Монтэ Карло не даруюць памылак, ад пілотаў патрабуецца поўная канцэнтрацыя, а ад машынаў - ідэальныя настройкі. А вось і аварыя Гамільтана: 25.5.2007 ▪ Hamilton ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |