rss   lj   del.icio.us

Гран Пры Турэччыны. Маса перамагае і робіцца прэтэндэнтам на тытул

12.5.2008  ▪ Top-навіна

Выдатнае выступленьне Феліпэ Масы прынела бразільцу трэці запар Вялікі Прыз Турэччыны! Феліпэ заваяваў поўл і упэўнена правёў гонку, апярэдзіўшы сваіх супернікаў Люіса Гамільтана і Кімі Райканена.

Старт гонкі (РЕН-ТВ).

McLaren адмецілася нестандартнай тактыкай трох піт-стопаў. чытаць далей →


30.6.2007

GP Францыі. Кваліфікацыя. Ferrari камбэк

Ferrari вяртаецца! Гэта стала відавочна яшчэ ў пятніцу падчас свабодных заездаў, дзе дамінавалі пілоты на чырвоных балідах, а ў суботу Ferrari пацьвердзіла сваю перавагу, заваяваўшы поўл.

17.6.2007

GP ЗША. Рэзультаты гонкі

1 L. Hamilton McLaren 1:31:09.965
2 F. Alonso McLaren + 1.518
3 F. Massa Ferrari + 12.842
4 K. Räikkönen Ferrari + 14.422
5 H. Kovalainen Renault + 41.402
6 J. Trulli Toyota […]

15.6.2007

Кубіцу не дапусьцілі да гонкі!

Роберту Кубіцы не дазволілі прыняць удзел у GP Злучаных Штатаў.
У чацьвер на прэс-канферэнцыі ён заявіў, што гатовы да гонкі на ўсе 100%, але крыху пазьней дактары FIA вырашылі інакш, забараніўшы Роберту ганяцца…

14.6.2007

Роберт Кубіца аб аварыі

Роберт Кубіца: “Паглядзеўшы відэазапіс монрэальскай аварыі, я магу толькі сказаць, што шчасьлівы сядзець перад вамі. Што адбылося? Я спадзяваўся, што Трулі застанецца на траэкторыі, але ён зрушыўся на зьнешнюю частку павароту. Месца там зусім мала, мы сутыкнуліся, пярэдняе антыкрыло ўляцела пад колы, і я страціў счапленьне з трасай. Скардзіцца няма на што — гэта аўтаспорт, […]

13.6.2007

Райканен разьлічвае на падзеньне Гамільтана

Стабільнасьць Гамільтана забясьпечыла яму лідэрства ў Кубку пілотаў. Калі брытанец будзе працягваць у тым жа духу, то чэмпіёнства яму забясьпечана. Канкурэнтам застаецца спадзявацца толькі на падзеньне караля. Кімі Райканен разьлічвае такім чынам вярнуцца ў барацьбу за тытул. Вытрымкі з яго інтэрв’ю…

12.6.2007

Алёнса лічыць, што McLaren робіць стаўку на Гамільтана?

Фернанда Алёнса: “Мне з самага пачатку было не зусім камфортна ў McLaren. Зараз я выступаю за брытанскую каманду і мой партнёр па камандзе — брытанец. Ён выдатна спраўляецца са сваёй працай і атрымоўвае адпаведную падтрымку, я зразумеў гэта з самага пачатку. Але я не скарджуся. Я выйграў дзьве гонкі з шасьці, чатыры разы фінішаваў на […]

Кубіца гатовы выступіць у Інды

Роберт Кубіца быў выпісаны з госпіталя і намераны прыняць удзел у GP ЗША.
Роберт Кубіца: “Вы бачыце, я ў добрай форме, жывы, здаровы і размаўляю з вамі. Я добра сябе адчуваю, у Канадзе мне сапраўды пашанцавала — я паглядзеў запіс аварыі, яна выглядае значна сур’ёзней, чым я мог сабе прадставіць. Траўм няма і ў канцы тыдня […]

11.6.2007

Няўдачы Кімі Райканена працягваюцца…

Кімі Райканен: «Гонка для мяне выдалася вельмі складанай, з самага пачатку. У мяне не было добрага счапленьня з трасай на старце, бо я пачынаў з бруднай часткі трэка. У першым павароце я пашкодзіў пярэдняе антыкрыло аб машыну Масы. Потым было нямала перыядаў бясьпекі, якія спарадзілі хаос. Пасьля аварыі Кубіцы невялікія абломкі яго аўтамабіля захраснулі ў […]

Аварыя Кубіцы (photos)

Падчас гонкі ў Монрэалі адбылася жудасная аварыя Роберта Кубіцы. На хуткасьці каля 270 км/г гоншчык БМВ сутыкнуўся з машынай Ярна Трулі і выляцеў з трасы. Пасьля двух сур’ёзных удараў аб агароджу бясьпекі балід быў цалкам разьбіты, а Кубіца згубіў прытомнасьць. На шчасьце паляк сур’ёзна не пацярпеў, аддзелаўшыся сатрасеньнем мозгу і невялікай траўмай нагі. Кубіца спадзяецца […]

GP Канады. Рэзультаты гонкі

1 L. Hamilton McLaren 1:44:11.292
2 N. Heidfeld BMW + 4.300
3 A. Wurz Williams + 5.300
4 H. Kovalainen Renault + 6.700
5 K. Räikkönen Ferrari + 13.000
6 T. Sato Super Aguri + 16.600

9.6.2007

GP Канады. Кваліфікацыя: Люіс Гамільтан зрабіў гэта!

Люіс Гамільтан зрабіў гэта! Брытанец аказаўся найхутчэйшым у трэцяй частцы кваліфікацыі і ўпершыню будзе стартаваць з поўлу. Яго партнер па камандзе Фернанда Алёнса дапусьціў памылку на хуткім коле і аказаўся другім, адстаўшы на 4 дзесятыя секунды. Магчыма балід Алёнса нясе больш паліва, тады стратэгічная перавага застаецца на баку гішпанца.

7.6.2007

Рос Браўн вернецца ў Ферары

Былы тэхнічны дырэктар Ферары Рос Браўн намераны вярнуцца ў італьянскую каманду. Пакуль невядома, якую пасаду прапануюць брытанцу, але магчыма ён заменіць боса каманды Жана Тодта. Паглядзім… У бліжэйшы час Рос Браўн правядзе перамовы з Ферары.
Рос Браўн: “Я даведаюся, што сабе думае Ферары, што я адчуваю на гэты конт, і што мы плануем у […]

6.6.2007

БТ зноў не пакажа прамую трансляцыю!

Нацыянальная Дзяржаўная Тэлерадыёкампанія ў чарговы раз хоча зьняважыць аматараў аўтагонак “Формула 1″. Гран Пры Канады будзе паказаны ў запісе: кваліфікацыя - у 00.10, гонка - у 23.55 (нядзеля). Прамой трансляцыі з ЗША таксама не плануецца. Просьба да ўсіх неабыякавых людзей адправіць свае заўвагі непасрэдна ў адрас Дырэкцыі спартыўнага вяшчаньня на электронную пошту sport@tvr.by.

3.6.2007

Renault праехала па Варшаве!

Каманда ING Renault F1 у рамках праграмы Roadshow наведала Варшаву. Каля 80 000 чалавек убачылі, як Хэйкі Кавалайнен праехаўся па вуліцах горада на балідзе R26.

1.6.2007

Валенсія атрымала права на правядзеньне Гран Пры

Мэр Валенсіі Рыта Барбера падпісала з Берні Эклстоўнам кантракт на правядзеньне новага Гран Пры Формулы 1. Пачынаючы ад 2008 года ў раскладзе этапаў зьявіцца яшчэ адна гарадзкая траса, якая задумана ўвайсьці ў адзін шэраг з легендарным Монтэ-Карло.
Кантракт падпісаны на сем сезонаў. Такім чынам, у Гішпаніі будзе праводзіцца два этапы: у Барсэлоне і Валенсіі.
Намер уладаў Валенсіі […]



 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Монако 2008, Монтэ Карло

Монако Формула 1

22 траўня 2008
11:00-12:30 Практыка
15:00-16:30 Практыка

24 траўня 2008
12:00-13:00 Практыка
15:00 Кваліфікацыя

25 траўня 2008
15:00 Гонка

Live timing


 ▪ АПОШНІЯ КАМЭНТЫ

lodar: Вынікі цікавыя, але прагназуемыя.

Nick: Спадар админ, каманды Spyker ужо няма. Зараз яна называецца Force...

bL8dy_R8ts: Классны сайт, Лодар.

lodar: “Прыкладны склад каманд у 2008″ — удакладніў спіс

lodar: Памятаю толькі, што дэ ля Роса на адну гонку падмяняў Мантою...


 ▪ АПЫТАНЬНЕ

Якая з дзвух каманд возьме больш пойнтаў у Кубку канструктараў 2008?

Loading ... Loading ...

 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2008



01. Райканен
02. Маса
03. Гамільтан
04. Кубіца
05. Хайдфельд
06. Кавалайнен
07. Ўэбер
08. Алёнса
09. Трулі
10. Росберг
11. Накаджыма
12. Батан
13. Бурдэ

35
28
28
24
20
14
10
9
9
8
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2008

01. Ferrari
02. BMW
03. McLaren-Mercedes
04. Williams
05. Red Bull
06. Toyota
07. Renault
08. Honda
09. Toro Rosso

63
44
42
13
10
9
9
3
2


© 2003—2008 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь