Валенсія атрымала права на правядзеньне Гран Пры
Мэр Валенсіі Рыта Барбера падпісала з Берні Эклстоўнам кантракт на правядзеньне новага Гран Пры Формулы 1. Пачынаючы ад 2008 года ў раскладзе этапаў зьявіцца яшчэ адна гарадзкая траса, якая задумана ўвайсьці ў адзін шэраг з легендарным Монтэ-Карло. Кантракт падпісаны на сем сезонаў. Такім чынам, у Гішпаніі будзе праводзіцца два этапы: у Барсэлоне і Валенсіі. Намер уладаў Валенсіі ўкласьці ў арганізацыю кожнай гонкі каля 26 мільёнаў эўра тлумачыцца папулярнасьцю Формулы 1 у Гішпаніі, узрослай пасьля таго, як гішпанец Фернанда Алёнса стаў двухразовым чэмпіёнам сьвету. 1.6.2007 ▪ Ecclestone, FIA, Grand Prix ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200801. Маса 48 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200801. Ferrari 91 |
lodar: Вынікі цікавыя, але прагназуемыя.
Nick: Спадар админ, каманды Spyker ужо няма. Зараз яна называецца Force...
lodar: Дзякуй! А калі вы ўжо свой адрамантуеце?
bL8dy_R8ts: Классны сайт, Лодар.
lodar: “Прыкладны склад каманд у 2008″ — удакладніў спіс