Renault праехала па Варшаве!Каманда ING Renault F1 у рамках праграмы Roadshow наведала Варшаву. Каля 80 000 чалавек убачылі, як Хэйкі Кавалайнен праехаўся па вуліцах горада на балідзе R26. Малады фінскі гоншчык ганяў па 2.6 кіламетровай вулічнай трасе. Спачатку куражыўся каля бібліятэкі Варшаўскага універсітэту, выпісваючы завітушкі на 360°. Потым пілот перасякаў Віслу па Сьвёнтокжыцкім мосьце, дзе паказаў рэальную моц свайго баліда, разагнаўшыся да 270 км/г. Штраф за перавышэньне хуткасьці Кавалайнен канешне ж не атрымаў… Хэйкі Кавалайнен: “Я насамрэч вельмі задаволены прыездам ў Варшаву для гэтага дарожнага шоў. Renault заўсёды спрабуе паказаць людзям Формулу 1 па-новаму, калі дзейства адбываецца непасрэдна перад гледачамі, і Roadshow - найвыдатнейшы шлях зрабіць гэта! Я рэальна задаволены сабой сёньня. Людзі ставіліся вельмі прыязна, і я спадзяюся, ім спадабалася гэта шоў гэтаксама як і мне, калі я сядзеў за рулём!” Кампанія Roadshow працягнецца, прыносячы аўтаспорт і Формулу 1 бліжэй да публікі. Яе місія дасягнута ў Варшаве, дзе 80 000 чалавек наведалі першы дэманстацыйны вулічны заезд у гісторыі Польшчы! Фота і відэа:
3.6.2007 ▪ Kovalainen, Renault ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200801. Маса 48 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200801. Ferrari 91 |
lodar: Вынікі цікавыя, але прагназуемыя.
Nick: Спадар админ, каманды Spyker ужо няма. Зараз яна называецца Force...
lodar: Дзякуй! А калі вы ўжо свой адрамантуеце?
bL8dy_R8ts: Классны сайт, Лодар.
lodar: “Прыкладны склад каманд у 2008″ — удакладніў спіс