Няўдачы Кімі Райканена працягваюцца…Кімі Райканен: «Гонка для мяне выдалася вельмі складанай, з самага пачатку. У мяне не было добрага счапленьня з трасай на старце, бо я пачынаў з бруднай часткі трэка. У першым павароце я пашкодзіў пярэдняе антыкрыло аб машыну Масы. Потым было нямала перыядаў бясьпекі, якія спарадзілі хаос. Пасьля аварыі Кубіцы невялікія абломкі яго аўтамабіля захраснулі ў пярэднім антыкрыле. У машыны развілася недастатковая паваротлівасьць і праблемы з тармазамі. Усё гэта зрабіла гонку вельмі складанай» «Тармазы амаль зьніклі пасьля першай машыны бясьпекі. Да канца гонкі яны амаль не працавалі. Часам мне прыходзілася так моцна давіць на педаль, што нагу зводзіла сутарга. Перад кожным паваротам прыходзілася тармазіць значна раней, і таму я зрабіў нямала памылак» Няўдачы Кімі Райканена працягваюцца. А ў паддоку зноў прысутнічаў новы кансультант Ферары Міхаэль Шумахер… 11.6.2007 ▪ Raikkonen ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200801. Маса 48 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200801. Ferrari 91 |
lodar: Вынікі цікавыя, але прагназуемыя.
Nick: Спадар админ, каманды Spyker ужо няма. Зараз яна называецца Force...
lodar: Дзякуй! А калі вы ўжо свой адрамантуеце?
bL8dy_R8ts: Классны сайт, Лодар.
lodar: “Прыкладны склад каманд у 2008″ — удакладніў спіс