Роберт Кубіца аб аварыі

robert kubica

Роберт Кубіца: “Паглядзеўшы відэазапіс монрэальскай аварыі, я магу толькі сказаць, што шчасьлівы сядзець перад вамі. Што адбылося? Я спадзяваўся, што Трулі застанецца на траэкторыі, але ён зрушыўся на зьнешнюю частку павароту. Месца там зусім мала, мы сутыкнуліся, пярэдняе антыкрыло ўляцела пад колы, і я страціў счапленьне з трасай. Скардзіцца няма на што — гэта аўтаспорт, усе мы ведаем, што рызыка існуе.”

“Выляцеўшы з трасы я адпусціў руль і прыціснуў рукі да грудзей, верагодна, пасьля першага ўдару я згубіў прытомнасьць, таму што нічога больш не памятаю. Я не бачу разумных тлумачэньняў таму, што ў падобнай аварыі абыйшлося без сур’ёзных траўм, калі б падобнае адбылося дзесяць гадоў назад, пэўна, мы б зараз не размаўлялі, а тут… зваліўшыся зь лесьвіцы можна пацярпець мацней.”

“Я удзячны Госпаду, удзячны людзям у FIA, якія зрабілі ўсё, каб зрабіць наш спорт бясьпечней, але факт застаецца фактам — нічога не баліць, галава ў парадку. Расьцягнутая ладыжка — не праблема, яна можа турбаваць мацней пасьля напружанага дня тэстаў.”

“Лекары FIA прымуць рашэньне, але я ўсё ж спадзяюся сесьці за руль у Індыянапалісе, праца — лепшы спосаб забыць аб аварыі і вярнуцца да нармалёвага жыцьця.”

14.6.2007   ▪    ▪ lodar


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь