Кубіцу не дапусьцілі да гонкі!Роберту Кубіцы не дазволілі прыняць удзел у GP Злучаных Штатаў. У чацьвер на прэс-канферэнцыі ён заявіў, што гатовы да гонкі на ўсе 100%, але крыху пазьней дактары FIA вырашылі інакш, забараніўшы Роберту ганяцца… Такое рашэньне было прынята з-за небясьпекі паўтарэньня аварыі, якая можа прывесьці да больш цяжкіх наступстваў для неадноўленага здароўя паляка. Таксама Кубіцу чакае абследваньне перад Гран Пры Францыі, перад тым як ён зноў сядзе за руль свайго баліда. Роберт Кубіца: “Я вельмі расчараваны, але я адчуваю сябе насамрэч добра.” Паляку прыйдзецца паляцець на радзіму. Замест яго будзе выступаць 19-гадовы немец Себасцьян Фэтэль. 15.6.2007 ▪ Kubica ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |