Маркус Вінкельхок выступіць у НюрбургрынгуНемец Маркус Вікельхок (Markus Winkelhock) заменіць звольненага з каманды Spyker Крысьціна Альберса. Па словах кіраўніцтва, рашэньне прынята толькі на Гран Пры Эўропы, пакуль не знойдзена пастаянная замена галяндцу. Маркус Вікельхок (13.06.1980) — сын Манфрэда Вікельхока (Manfred Winkelhock), загінуўшага ў 1985 годзе гоншчыка Формулы 1. Маркус дэбютаваў у аўтагонках у 2000. З 2006 года — запасны пілот Midland F1, потым — Spyker. Выглядае, што гэтым прызначэньнем Spyker хоча паправіць сваё фінансавае становішча за кошт нямецкіх спонсараў. 18.7.2007 ▪ спонсары ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |