Страх і нянавісьць Гран Пры ВугоршчыныВырашыў-такі парадаваць вас невялічкім аглядам Гран Пры (-: Пасьля ўдакладненых прагнозаў надвор’я на нядзелю сюрпрызаў ад гонкі чакаць не прыходзілася. Не было і намёкаў на тое, што здарыцца нешта падобнае на бліскучую мінулагоднюю перамогу Джэнсана Батана на мокрым асфальце трэка пад Будапештам. Гран Пры Вугоршчыны 2007 можа запомніцца бадай што бруднымі антыспартыўнымі паводзінамі каманды Макларэн падчас кваліфікацыі…
Геройстваваў тут Фернанда Алёнса, які па загадзе кіраўніцтва біг Макаў прытрымаў на пітлэйне свайго саратніка і адначасова канкурэнта ў барацьбе за тытул Люіса Гамільтана і ня даў таму праехаць апошняе хуткае кола. У бязглуздныя апраўданьні Рона Дэніса ніхто не паверыў і Макларэн наказалі: у Алёнса адабралі поўл, а ў каманды ўсе магчымыя пойнты ў Кубку Канструктараў за Гран Пры Вугоршчыны (прыпомнілі за шпіёнскі скандал?). За кампанію камісія аштрафавала на пяць стартавых пазыцыяў і Фізікелу за блакоўку дэбютанта каманды Спайкер Сакона Ямамото (не блытаць з Такумай Сато, той сябе ў абіду ні дасьць ^_^). Ферары F2007 не паказала дастатковай хуткасьці і не дазволіла пазмагацца за поўл. Але ў гонцы машына Кімі Райканена не ўступала Макларэну Гамільтана. Фін стартаваў па чыстай частцы трасы і без цяжкасьцяў абыйшоў БМВ Ніка Хайдфельда, павіснуўшы на хвасьце Гамільтана да канца гонкі.
Памылкі з боку лідэра Чэмпіянату Кімі не дачакаўся, так і фінішаваў другім. Тым часам Хайдфельд і Кубіца пайшлі на тактыку трох піт-стопаў і не прагадалі — трэцяя і пятая пазыціі для БМВ. Абгонаў было няшмат. Па канфігурацыі Хунгарорынг нечым нагадвае Монтэ-Карло, дзе абгоны практычна немагчымыя. Да канца сезону 2007 застаецца ўсяго 6 гонак. 6.8.2007 ▪ No Tags ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200801. Райканен 35 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200801. Ferrari 63 |
lodar: Вынікі цікавыя, але прагназуемыя.
Nick: Спадар админ, каманды Spyker ужо няма. Зараз яна называецца Force...
bL8dy_R8ts: Классны сайт, Лодар.
lodar: “Прыкладны склад каманд у 2008″ — удакладніў спіс
lodar: Памятаю толькі, што дэ ля Роса на адну гонку падмяняў Мантою...