rss   lj   del.icio.us

Season Log: Барацьба за тытул. Гонка за гонкай

Kimi Raikkonen

Аўстралія

Кімі бярэ поўл і з лёгкасьцю зарабляе першыя 10 пойнтаў за новую каманду. Дамінаваньне Ферары здаеццы бясспрэчным, як і будучы тытул Райканена. Макларэн Алёнсы фінішуе другім. Замыкнуўшы п’едэстал, навічок Люіс Гамільтан зьдзіўляе вельмі моцным стартам.
Пойнты: Райканен 10, Алёнса 8, Гамільтан 6

Малайзія
McLaren адказвае дублем. Алёнса зноў апярэджвае Гамільтана, Райканен толькі трэці. Алёнса захапіў лідэрства ў Чэмпіянаце.
Пойнты: Алёнса 18, Райканен 16, Гамільтан 14

Бахрэйн
Феліпэ Маса фінішуе першым, апярэдзіўшы Гамільтана і Райканена. Такім чынам, бразілец заяўляе аб сваіх прэтэнзіях на карону, у той час як у Кімі назіраюцца праблемы з адаптацыяй да F2007. Алёнса з-за памылкі на старце толькі пяты.
Пойнты: Алёнса 22, Райканен 22, Гамільтан 22

massa hamilton

Гішпанія
Маса зноў на вяршыні. Гамільтан (другі) абстаўляе сваго тытулаванага напарніка па камандзе Алёнса (трэці). Райканен сыходзіць з-за праблем з электронікай.
Пойнты: Гамільтан 30, Алёнса 28, Райканен 22

Монако
На вулачках Монтэ-Карло Ferrari не можа трымацца ў тэмпе McLaren. Алёнса аказваецца наперадзе Гамільтана (не без дапамогі каманды). Райканен дапускае памылку ў кваліфікацыі і разьбівае свой балід. У гонцы ён толькі восьмы. Фін зноў губляе магчымыя пойнты.
Пойнты: Алёнса 38, Гамільтан 38, Райканен 23

Канада
У сумбурнай гонцы Гамільтан ўпершыню выйграе Гран Пры. Райканен і Алёнса фінішуюць на пятай і сёмай пазыцыях суадносна. Малады англічанін Люіс вырываецца наперад у чэмпіянаце.
Пойнты: Гамільтан 48, Алёнса 40, Райканен 27

Злучаныя Штаты
Чарговы поўл і перамога Гамільтана павялічваюць аго адрыў ад супернікаў у Чэмпіянаце. Алёнса — другі. Райканен толькі чацьверты, нягледзячы на найхутчэйшае кола ў гонцы. Гоначны тэмп фіна выклікае аптымізм, але ў чэмпіёнскія амбіцыі Райканена ўжо ніхто не верыць.
Пойнты: Гамільтан 58, Алёнса 48, Райканен 32

Францыя
Ферары пасьля правалу за акіянам робіць упэўнены кам-бэк, зарабіўшы дубль. Райканен перамагае ў гонцы. Фінішаваўшы трэцім, Гамільтан павялічвае адрыў ад Алёнса.
Пойнты: Гамільтан 64, Алёнса 50, Райканен 42

Вялікая Брытанія
Тут зноў дамінуе Кімі Райканен. Алёнса абстаўляе Гамільтана (другое і трэцяе месцы за McLaren). Ферары Масы дае збой на старце.
Пойнты: Гамільтан 70, Алёнса 58, Райканен 52

Эўропа
Першая дажджавая гонка. Алёнса нечакана перамагае, абагнаўшы Масу. Райканен сутыкаецца з гідраўлічнымі праблемамі на балідзе. Гамільтан ламае свой Mclaren у кваліфікацыі і правальна праводзіць гонку пад дажджом.
Пойнты: Гамільтан 70, Алёнса 68, Райканен 52

Вугоршчына
Пасьля вядомых падзеяў з маніпуляцыямі каманды McLaren падчас кваліфікацыі, Алёнса быў зрушаны рашэньнем FIA на пятую стартавую пазыцыю. Гамільнан перамагае; Райканен — другі; Алёнса — чацьверты.
Пойнты: Гамільтан 80, Алёнса 73, Райканен 60

Турцыя
Зноў дубль Ферары, толькі на гэты раз першым фінішуе Маса, апярэдзіўшы Кімі. Алёнса — трэці. У Гамільтана ўзрываецца пакрышка перад другім піт-стопам, і ён прапускае наперад Алёнса і Хайдфельда. У выніку англічанін толькі пяты.
Пойнты: Гамільтан 84, Алёнса 79, Райканен 68

Італія
Алёнса перамагае і ўсур’ёз падбіраецца да Гамільтана (той другі). Кімі таксама на подыўме. Дубль Макларэн наносіць Ферары цяжкі ўдар на яе ж радзіме.
Пойнты: Гамільтан 92, Алёнса 89, Райканен 74

Бельгія
Райканен бліскуча перамагае ў Спа. Разам з Масай фін здабывае для Ферары чарговы дубль. Алёнса — трэці, а Гамільтан — чацьверты. Паміж пілотамі Макларэн зараз толькі два пойнты.
Пойнты: Гамільтан 97, Алёнса 95, Райканен 84

Японія
Гамільтан перамагае ў хаатычнай гонцы пры цяжкім надвор’і. Алёнса разьбівае свой балід. З-за непаразуменьня з FIA італьянская каманда памыляецца з выбарам шын. Райканен і Маса адпраўляюцца на дадатковы піт-стоп, каб паставіць правільныя пакрышкі. Выніковая трэцяя пазыцыя Райканена амаль не пакідае яму шанцаў на чэмпіёнства. Фіну трэба адыгрываць 17 (!) пойнтаў за дзьве гонкі.
Пойнты: Гамільтан 107, Алёнса 95, Райканен 90

Кітай
Гамільтан недацягвае да піт-стопа на сьцёртых прамежкавых шынах. Райканен і Алёнса карыстаюцца гэтым і падбіраюцца да лідэра.
Пойнты: Гамільтан 107, Алёнса 103, Райканен 100

Бразілія
Усё склалася ідэальна для Кімі Райканена. McLaren Гамільтана дае збой, і англічанін здольны фінішаваць толькі на сёмай пазыцыі. Алёнса скончыў гонку трэцім. Райканен перамагае.
Пойнты: Райканен 110, Гамільтан 109, Алёнса 109

28.10.2007   ▪ , ,    ▪ lodar


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Монако 2008, Монтэ Карло

Монако Формула 1

22 траўня 2008
11:00-12:30 Практыка
15:00-16:30 Практыка

24 траўня 2008
12:00-13:00 Практыка
15:00 Кваліфікацыя

25 траўня 2008
15:00 Гонка

Live timing


 ▪ АПОШНІЯ КАМЭНТЫ

lodar: Вынікі цікавыя, але прагназуемыя.

Nick: Спадар админ, каманды Spyker ужо няма. Зараз яна называецца Force...

bL8dy_R8ts: Классны сайт, Лодар.

lodar: “Прыкладны склад каманд у 2008″ — удакладніў спіс

lodar: Памятаю толькі, што дэ ля Роса на адну гонку падмяняў Мантою...


 ▪ АПЫТАНЬНЕ

Якая з дзвух каманд возьме больш пойнтаў у Кубку канструктараў 2008?

Loading ... Loading ...

 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2008



01. Райканен
02. Маса
03. Гамільтан
04. Кубіца
05. Хайдфельд
06. Кавалайнен
07. Ўэбер
08. Алёнса
09. Трулі
10. Росберг
11. Накаджыма
12. Батан
13. Бурдэ

35
28
28
24
20
14
10
9
9
8
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2008

01. Ferrari
02. BMW
03. McLaren-Mercedes
04. Williams
05. Red Bull
06. Toyota
07. Renault
08. Honda
09. Toro Rosso

63
44
42
13
10
9
9
3
2


Партнэры:

© 2003—2008 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь