Рос Браўн: “Я вельмі рады за Кімі”Былога тэхнічнага дырэктара Ferrari ўразіла моцнае выступленьне Кімі Райканена ў гэтым сезоне.
Рос Браўн: “Я вельмі рады за Кімі, таму што на пачатку сезону ён меў цяжкасьці з адаптацыяй да новай каманды, машыны і пакрышак Bridgestone. Мяне ўразіла тое, як ён працаваў з інжынерамі, унікаў ва ўсе нюансы, пераадолеў усе праблемы і, у стылі Міхаэля, не выносіў абмеркаваньне за межы каманды. Усё было вырашана спакойна. Яго вынікі ў другой палове сезону - неверагодныя.” “Што да Масы, ён зрабіў вялікі прагрэс і, калі б не праблемы з надзейнасьцю, мог бы стаць рэальным прэтэндэнтам на тытул у канцы сезону. Яго хуткасьць уражвае, да таго ж ён заўсёды гатовы працаваць дзеля каманды.” Пытаньне аб вяртаньні Роса Браўна да Ferrari пасьля гадавога перапынку яшчэ адкрытае. Як заявіў Лука дзі Монтэзэмола, стуктура каманды з Маранэла будзе аб’яўлена да Раства. Мяркуецца, што Браўн можа замяніць Жана Тодта на пасьце CEO каманды Ferrari ці заняцца серыйнымі дарожнымі аўтамашынамі.
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |