Нікі Лаўда пра сезон 2007

Niki Lauda by wikipedia

Трохразовы чэмпіён Формулы 1 Нікі Лаўда (Niki Lauda) падзяліўся з сайтам f1.com сваімі меркаваньнямі наконт сезону 2007.

Q: Ці была каманда Ferrari найлепшай у пелетоне?
Нікі Лаўда (NL): Ferrari выйграла Кубак Канструктараў і Кубак пілотаў. Гэта кажа само за сябе, значыць адказ — ‘так’!

Q: Ці заслугоўвае Кімі Райканен тытула Чэмпіёна?
NL: Кімі перамог у шасьці Гран Пры ў гэтым годзе. Ён правёў ідэальны сезон, не дапускаючы памылак, і трымаўся спакойна! Ён паўнапраўны Чэмпіён.

Q: Казалася, у McLaren шмат шанцаў, але потым нешта пайшло ня так…
NL: McLaren аштрафавалі за так званы ‘шпіёнскі скандал’, які пазбавіў іх пойнтаў у Кубку Канструктараў. Да ўсяго, Люіс Гамільтан і Фернанда Алёнса не зрабілі сваю работу настолькі ідэальна як Райканен, таму яны і прайгралі Кубак пілотаў. Вельмі падобна на выпадак самаедства.

Q: Што можаце сказаць пра Люіса Гамільтана?
NL: Ён атрымліваў асалоду ад сенсацыйнага старта ў Формуле 1. Ён змагаўся за Тытул да апошняй гонкі. Навічок ішоў да чэмпіёнства! Гісторыя занадта добрая, каб быць праўдай! Нават стаўшы віцэ-чэмпіёнам, ён дасягнуў больш чым многія іншыя. Яго час яшчэ настане. Ён зрабіў гэта відавочным сваім выступленьнем.

Q: А што ня так было з Алёнса?
NL: У Фернанда была даволі нэрвовая сітуацыя з камандай і пад канец сезону ён дапусьціў памылку. Псіхалагічны ціск і памылка ў Fuji прывялі да пройгрышу чэмпіяната.

Q: Трохкутнік ‘Алёнса, Гамільтан і Рон Дэніс’ быў вельмі складаным. Дзе па-вашаму была жудасная памылка і што адбудзецца ў 2008?
NL: Узаемаадносіны паміж Ронам і Фернанда яўна не былі найлепшымі. Што насамрэч адбылося паміж гэтымі дваімі мы відаць даведаемся ў будучыні, але зараз можна толькі гадаць! Ці існуюць падставы для працягу ў 2008, я не ведаю. Але абоіх можа аб’яднаць не абавязкова сімпатыя, але і прага да перамогі.

Q: Наконт перамог - якія яшчэ варыянты ёсьць у Алёнса, акрамя McLaren?
NL: Ну, перш за ўсё ён павінен урэгуляваць узаемаадносіны з Ронам, незалежна ад таго ці ён сыходзіць, ці застаецца, таму што яму неабходны дазвол McLaren для перахода ў іншую каманду. Але давайце начыстату: Фернанда хоча перамагаць, але акрамя Ferrari, McLaren і хутчэй за ўсё BMW я не бачу кандыдатаў на перамогу ў 2008 годзе.

Q: Ці лічаце вы, што было прынята правільнае судовае рашэньне па ‘шпіёнскім скандале’?
NL: Формула 1 падпарадкоўваецца правілам FIA. Калі прыймаецца рашэньне наказаць такую каманду як McLaren, усе павінны паважаць яго.

Q: Як вы думаеце, якая з каманд дасягнула найбольшага прагрэсу ў гэтым сезоне?
NL: Відавочна гэта BMW. І Red Bull палепшыўся нашмат. Так што давайце пачакаем і паглядзім ва што гэта выльецца ў 2008.

Q: А што наконт пілоту?
NL: 100 % — Люіс Гамільтан. Хлопчык напісаў гісторыю!

Q: Найбольшае расчараваньне сезону?
NL: Алёнса і яго палітыка.

31.10.2007   ▪ , , , ,    ▪ lodar


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь