rss   lj   del.icio.us

Лістапад, 2007


19.11.2007

Залік пілотаў па старой сістэме налічэньня пойнтаў

пойнты / пілот / (розьніца ў пазіцыях) 
93 RAI
87 HAM
85 ALO
72 MAS
33 HEI
18 KUB
12 KOV
9 FIS
7 WUR (+2)
7 COU
6 ROS (-2)
4 WEB
3 VET (+2)
2 BUT (-1)
1 LIU (+3)

12.11.2007

Рос Браўн пераходзіць у Honda!

Былы тэхнічны дырэктар Ferrari, Рос Браўн, стане новым кіраўніком каманды Honda і прыступіць да працы ўжо 26-га лістапада. Асноўным абавязкам брытанца будзе распрацоўка баліда, а Нік Фрай зоймецца адміністрацыйнай работай.
Рос Браўн: “Я шчасьлівы аб’явіць аб падпісаньні кантракта з Honda. У гэтай каманды багатая гоначная спадчына і вялікі патэнцыял у Формуле 1. Я прыняў новы, фантастычны [...]

7.11.2007

Williams 2008: Росберг і Накаджыма

Каманда Williams не стала адкладваць і назвала склад пілотаў на 2008 год. Адбылося без нечаканасьцяў: імі сталі Ніко Росберг і Казукі Накаджыма.
Такім чынам Williams паклала канец чуткам пра пераход Росберга ў McLaren.
Сезон 2008 года стане для Ніко, сына чэмпіёна-1982 Кеке Росберга, трэцім у Williams.
Малады японец Казукі Накаджыма правядзе першы поўны сезон у Формуле 1.

4.11.2007

Міка Хакінен сыходзіць з DTM

Двухразовы чэмпіён Формулы 1 Міка Хакінен заявіў аб сваім сыходзе з гоначнай серыі DTM.
Міка Хакінен: “Надышоў час спыніць мае выступы ў DTM. Гэта дрэнная навіна. Добрая навіна — мае супернікі на трасе могуць супакоіцца.”

3.11.2007

Відэа: Жыцьцё Райканена і Формула 1 у Фінляндыі

Ролік быў зьняты бразільскімі журналістамі і распавядае пра радзіму Райканена, яго жыцьцё і кар’еру…

2.11.2007

Алёнса сыходзіць з McLaren!

Фернанда Алёнса і McLaren усё-такі скасавалі кантракт.
Падпісаўшы трохгадовы кантракт і далучыўшыся да ангельскай каманды ў гэтым сезоне, Алёнса спадзяваўся на статус першага пілота каманды, але фантастычны дэбют маладога Люіса Гамільтана задзеў амбіцыі двухразовага чэмпіёна. Адносіны Фернанда і боса McLaren Рона Дэніса, які прадвігаў Гамільтана, значна пагоршыліся, і апагеем крызісу стала разьбіральніцтва па справе ‘шпіёнскага скандала’, [...]

Эддзі Джордан супраць кліенцкіх машын

Фундатар каманды Jordan Эддзі Джордан мяркуе, што праблема кліенцкіх шасі можа стаць пагібельнай для Формулы 1, і дазваляць іх выкарыстаньне ні ў якім разе нельга.
У 2008 годзе плянаваўся дэбют каманды Prodrive. Дэвід Рычардс, яе ўладальнік, разьлічваў на выкарыстаньне шасі McLaren…

1.11.2007

Кліпец пра сезон 2007

00:02:38 / 16.66Mb (via raikkonen.ru)



 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь