Эддзі Джордан супраць кліенцкіх машын

Eddie Jordan

Фундатар каманды Jordan Эддзі Джордан мяркуе, што праблема кліенцкіх шасі можа стаць пагібельнай для Формулы 1, і дазваляць іх выкарыстаньне ні ў якім разе нельга.

У 2008 годзе плянаваўся дэбют каманды Prodrive. Дэвід Рычардс, яе ўладальнік, разьлічваў на выкарыстаньне шасі McLaren…

Аднак гэтая задума пакуль пад пытаньнем, паколькі новая Дамова Згоды, дзе будуць дазволеныя кліенцкія шасі, яшчэ не падпісаная, а ў міжнародным апеляцыйным судзе FIA з падачы каманды Williams будзе разглядацца пытаньне аб законнасьці ўдзелу Prodrive у будучым чэмпіянаце.

Eddie Jordan

Эддзі Джордан, каманда якога на працягу 14 гадоў ганялася на машынах уласнай пабудовы, настойвае, што сама ідэя выкарыстаньня кліенцкіх шасі супярэчыць духу Формулы 1. Па яго глыбокім перакананьні, каманды могуць дапушчацца на старт толькі калі яны самі з’яўляюцца канструктарамі.

Эддзі Джордан: “У 1991 годзе Jordan мог проста набыць тэхналогіі Lotus, але радасьць перамог са сваёй уласнай машынай не параўнальная не з чым. Як можна выходзіць на старт, ведаючы, што табе не дазволена спаборнічаць з камандай, у якой ты купіў шасі? Ніколі нельга дазваляць камандам прадаваць свае тэхналогіі, бо гэта дазволіць пачаткоўцам тут жа станавіцца часткай эліты. Гэта будзе ўжо не Формула 1.”

2.11.2007   ▪    ▪ lodar


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь