Алёнса сыходзіць з McLaren!

fernando alonso (renault)

Фернанда Алёнса і McLaren усё-такі скасавалі кантракт.

Падпісаўшы трохгадовы кантракт і далучыўшыся да ангельскай каманды ў гэтым сезоне, Алёнса спадзяваўся на статус першага пілота каманды, але фантастычны дэбют маладога Люіса Гамільтана задзеў амбіцыі двухразовага чэмпіёна. Адносіны Фернанда і боса McLaren Рона Дэніса, які прадвігаў Гамільтана, значна пагоршыліся, і апагеем крызісу стала разьбіральніцтва па справе ‘шпіёнскага скандала’, калі Алёнса практычна здаў McLaren. Сезон Фернанда Алёнса скончыў на трэцяй пазыцыі, саступіўшы сваіму напарніку па камандзе.

Кантракт быў датэрмінова ануляваны, прычым гішпанцу не трэба будзе выплочваць McLaren адпускныя. Эпапея скончылася…

Па чутках, Алёнса мае некалькі варыянтаў для працягу кар’еры, сярод якіх Renault, Williams, Red Bull і Toyota. Але хутчэй за ўсё выбар будзе на карысьць Renault, дзе Фернанда заваяваў два чэмпіёнскія тытулы ў 2005 і 2006 гадах, толькі гэта каманда зможа пабудаваць для гішпанца хуткі балід.

А хто зойме вакантнае месца ў McLaren? Тут усё неадназначна. Гэта могуць быць: Ральф Шумахер, Пэдра дэ ля Роса, Хэйкі Кавалайнен, Ніко Росберг…

2.11.2007   ▪ ,    ▪ lodar


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8


Партнэры:

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь